Эканаміст – работа адказная

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

6-02-2015-2

Летась, пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Аксана Дзерман размеркавалася ў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Працуе ў таварыстве эканамістам. Ёй даручаюць розную работу – дзяўчына праводзіць разлікі, робіць калькуляцыю і ўмела выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Апошняе працоўнае заданне – падрыхтоўка дакументацыі для перадачы жыллёвага фонду на абслугоўванне ў аб’яднанне камунальнай службы. Маладым спецыялістам кіраўніцтва задаволена. Аксана любіць сваю работу і не лічыць яе цяжкай. Гаворыць, што галоўнае сабрацца і акцэнтаваць увагу на той справе, якую выконваеш.

І ў калектыве дзяўчына з усімі ладзіць. Мае пачуццё гумару і можа развесяліць калег. Дарэчы, Аксана хуткая на пад’ём, даспадобы ёй вандроўкі, розныя паездкі, ад якіх атрымлівае зарад энергіі і бадзёрасці. Адным словам, не ў яе правілах сядзець на адным месцы.

– Мне падабаецца горад, такі ціхі і чысты, – расказвае Аксана. – Пражываю ў інтэрнаце філіяла маторнага завода і вечарамі мы з сяброўкамі прагульваемся па вуліцах новага мікрараёна. Заходзім у «Піцэрыю». Аднак хацелася б, каб для моладзі было больш магчымасцяў разнастаіць свой вольны час.   

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *