Торт для пераможцаў алімпіяды

Адукацыя Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны Факты, падзеi, людзi

6-02-2015-7

У нашай установе адукацыі пасля трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіла ўшанаванне ўдзельнікаў абласнога інтэлектуальнага спаборніцтва. Для іх заказалі спецыяльны вялікі торт з надпісам «Віншуем пераможцаў!».

У гэтым годзе ў алімпіядзе ўдзельнічалі 11 прадстаўнікоў нашай школы. Усе рабяты выступілі годна, паказалі добрыя вынікі. Шэсць вучняў атрымалі ганаровыя дыпломы. Аляксандр Валай удастоен дыплома трэцяй ступені па матэматыцы (настаўнік – В. С. Цвірко-Гадзiцкi); Паліна Лапко – дыплома другой ступені па працоўным навучанні (настаўнік – В. Р. Сідаровіч); Віялета Герасіменка – дыплома трэцяй ступені па рускай мове (настаўнік – Т. Л. Урбан). Асабліва паспяхова выступілі нашы хлопцы на алімпіядзе па інфарматыцы. Прычым, тры лаўрэаты з’яўляюцца вучнямі Уладзіміра Сяргеевіча Радзіона: Мікіта Сазановіч (дыплом першай ступені), Павел Камёнка (дыплом другой ступені) і Вадзім Ракевіч (дыплом трэцяй ступені).

Вучняў, а таксама педагогаў, якія іх рыхтавалі да алімпіяды, павіншавала дырэктар школы Ж. М. Лысая, падзякавала ім за  стараннасць, пажадала далейшага плёну ў вучобе.

Мы ўпэўнены, што нашых юнакоў і дзяўчат у будучыні чакае шмат поспехаў. Пажадаем ім не спыняцца на дасягнутым і так жа паспяхова выступіць на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

 Кацярына ІГНАТОВІЧ, вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *