Тармозіць тэхнапарк

На кантролі Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Праверкай устаноўлена, што ДП «Мінскі абласны тэхнапарк» (Смалявіцкі раён) не выконвае сваю асноўную мэту дзейнасці – садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах, стварэнне ўмоў для ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі тэхнапарка, інавацыйнай дзейнасці ад пошуку (распрацоўкі) новаўвядзення да яго рэалізацыі, а таксама прыцягненне айчынных і замежных інвестыцый у інавацыйную сферу. Так, органамі кіравання прадпрыемства не былі прыняты рашэнні аб надзяленні арганізацый-арандатараў, што ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць, статусам рэзідэнтаў тэхнапарка, а таксама з імі не заключаны дагаворы на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці.

Кіраўніцтвам тэхнапарка не забяспечана належная арганізацыя тэхналагічных працэсаў. Напрыклад, дарагая імпартная лінія па перапрацоўцы былых ва ўжыванні зношаных шын, уведзена ў эксплуатацыю ў маі 2013 года, не загружана ў поўным аб’ёме (за 9 месяцаў 2014 г. прастоі абсталявання склалі парадку 80 дзён). Як вынік прадпрыемствам не забяспечаны аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі гумавага грануляту, прыток валютных сродкаў, запланаваныя бізнес-планам паводле інвестпраекта. Таксама дапушчаны зрыў паставак па знешнегандлёвых дагаворах і як вынік – не забяспечана пакрыццё ўсіх панесеных затрат. Акрамя таго, кіраўніцтвам тэхнапарка не прыняты меры па стварэнні новых рабочых месцаў, запланаваных пры арганізацыі вытворчага працэсу.

Дапушчана неэфектыўнае выкарыстанне дарагога кагенерацыйнага газавага комплексу, набытага ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Выпрацаваная прадпрыемствам цеплавая энергія ў міжацяпляльны перыяд не выкарыстоўвалася, таму ўвесь аб’ём спажытага прыроднага газу аднесены на выпрацоўку электраэнергіі. Будаўнічым праектам прадугледжана аб’яднанне цеплавых сістэм кацельні КУП «Смалявіцкая ЖКГ» у в. Станок Вадзіца і кагенерацыйнага газавага комплексу тэхнапарка, з падключэннем спажыўцоў ЖКГ да абслугоўвання па гарачым водазабеспячэнні ў міжацяпляльны летні перыяд. У выніку эканамічны эфект склаў 4,5 тоны ўмоўнага паліва, пры даведзеным заданні 230 т у. п.

Паводле вынікаў праверкі за дапушчаныя парушэнні тры службовыя асобы тэхнапарка прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, ажыццяўляецца падрыхтоўка матэрыялаў для прыцягнення вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці, даналічана падаткаў на агульную суму больш за 80 мільёнаў рублёў. Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *