Сельскі сход для налібаччан

На кантролі Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях стаў ініцыятарам правядзення ў Налібацкім сельсавеце маштабнай пажарна-прафілактычнай акцыі, накіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей. 

– Акцыя праходзіла з удзелам работнікаў Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пры шырокім прадстаўніцтве раённых суб’ектаў прафілактыкі – райаддзела міліцыі, тэрытарыяльнага цэнтра, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, энерганагляду, райгаза, мясцовай школы. Акрамя ўстановы адукацыі, мясцовы соцыум дапаўнялі члены аглядавай камісіі і пазаштатныя пажарныя інспектары, дэпутаты сельскага Савета, старасты вёсак, – адзначыла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч.

Перш чым вяскоўцаў паклікалі на сельскі сход, прайшла масавая адпрацоўка населеных пунктаў Налібакі, Каменка і Пруды з мэтай праверкі супраць пажарнага стану домаўладанняў вяскоўцаў. Наведаны 635 домаўладанняў, у тым ліку 304 – адзінока пражываючых і адзінокіх грамадзян, інвалідаў, 27 – малазабяспечаных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Выкарыстоўваючы магчымасць, інспектары правялі інструктаж з больш чым адной тысячай чалавек, уручылі ім памяткі і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку, нагадалі пра адказнасць, якую нясе кожны за сябе і сваю сям’ю.

І на сельскім сходзе, які сабраўся ў Налібацкім сельскім Доме культуры, першае слова ўзялі работнікі МНС. Яны давялі прысутным аператыўную абстаноўку, якая складваецца на Стаўбцоўшчыне, на тэрыторыі Мінскай вобласці і рэспублікі ў цэлым, адказалі на іх пытанні. Сухую статыстыку яскрава дапоўнілі кадры відэафільмаў. Здаецца, і з экрана ішоў у залу магутны прафілактычны эфект. На рэальных прыкладах людзі бачылі разбуральны вынік тых тыповых парушэнняў, якія нярэдка назіраюцца ў сельскіх дамах з пячным ацяпленнем, састарэлай электраправодкай, дзе пражываюць неахайныя жыльцы, схільныя да курэння і ўжывання спіртнога… Той, хто запускае падобны механізм, павінен усведамляць: да пажару, а то і трагедыі, – рукой падаць.

Для ўдзельнікаў акцыі была праведзена тэматычная віктарына з уручэннем сувеніраў і прызоў. Аздобілі сустрэчу сваім цікавым мастацкім выступленнем вучні Налібацкай школы і філіяла Дзераўнянскай школы мастацтваў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *