Кіно з разлікам на кожнага

Культура Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

На працягу апошніх трох гадоў аддзел па кінавідэабслугоўванні Стаўбцоўскага раёна КУП «Мінаблкінавідэапракат» займае першае месца сярод аналагічных арганізацый Мінскай вобласці.

Першынство ўтрымлівае наш кінавідэапракат у спаборніцтве сярод сельскай кінавідэасеткі па такіх паказчыках як наведванне і выручка ад рэалізацыі паслуг у разліку на аднаго жыхара. Варта сказаць, што на кінавідэаабслугоўванні сельскага насельніцтва прадпрыемства зарабляе больш за 60 працэнтаў ад усіх атрыманых даходаў.

– Асноўным відам дзейнасці нашага прадпрыемства па-ранейшаму застаецца аказанне паслуг па дэманстрацыі кінавідэафільмаў, – адзначае яго дырэктар Юрый ЛЯБЕДЗЬКА. – У мінулым годзе мы аказалі насельніцтву платных паслуг на суму 220 мільёнаў рублёў. Тэмп росту склаў 142 працэнты (пры заданні 115 працэнтаў). Пры гэтым мы ні ў якім разе не адмаўляемся і ад дабрачынных мерапрыемстваў. Напрыклад, да Дня пажылых людзей, Дня інвалідаў, да «чырвоных» датаў календара – Дня Перамогі, Дня абаронцаў Айчыны, Дня Незалежнасці і інш. запрашаем усіх жадаючых на бясплатны паказ хроніка-дакументальных і іншых фільмаў.      

– Хто прыходзіць сёння ў кінатэатр і сельскія клубы на кінасеансы?

– Больш за 80 працэнтаў гледачоў на нашых мерапрыемствах – дзеці. У нас наладжана сістэма работы з юным кінагледачом. Мы прапануем кіналекторыі і абанементы па сімвалічнай цане, забаўляльныя дыскапраграмы. Штогод праходзіць зацвярджэнне ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму праграмы тэматычных кіналекторыяў для вучняў школ і наведвальнікаў дашкольных устаноў раёна. У адпаведнасці з ёю вядзецца актыўная работа па дэманстрацыі тэматычных праграм і кіналекторыяў наступнай тэматыкі: дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь, гісторыя і культура нашай дзяржавы, ваенна-патрыятычнае выхаванне, прафілактыка негатыўных сацыяльных з’яў (наркаманіі, алкагалізму, курэння, СНІД/ВІЧ, падлеткавай злачыннасці), а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця, спорту і турызму, духоўна-маральных каштоўнасцяў.

– Па вопыце мінулых гадоў ведаю, што ў летні перыяд ваша работа змяшчаецца са школ і садкоў у аздараўленчыя лагеры.

– Дзяцей мы не забываем і ў летні перыяд. Мінулым летам былі арганізаваны рэгулярныя тэматычныя кінапаказы ва ўсіх дзіцячых аздараўленчых лагерах раёна з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. На 265-ці сеансах было абслужана 30 тысяч гледачоў на суму 45 мільёнаў рублёў.

– Вы практыкуеце акцыі ў цесным супрацоўніцтве з тэрытарыяльным цэнтрам, пабывалі з імі шмат у якіх працоўных калектывах раёна. Будзеце працягваць выязную форму работы?

– Так, на працягу сакавіка – мая 2014 года мы наведалі практычна ўсе фермы, мехдвары гаспадарак, а таксама прадпрыемствы раёна з тэматычным паказам фільма «Незалежнасць» і выступленнем псіхолага тэрытарыяльнага цэнтра. Тэмамі размовы былі прафілактыка алкагалізму, папярэджанне суіцыдаў. А ўвогуле сумесныя прафілактычныя акцыі практыкуюцца ў нас і з іншымі раённымі арганізацыямі: аддзелам па надзвычайных сітуацыях і аддзелам міліцыі, санітарнай службай, Таварыствам выратавання на водах. Падкрэслю, што выязджаем мы як у вучэбныя ўстановы, так і на прадпрыемствы, у арганізацыі раёна.

– Напрыканцы мінулага года беларускае кіно адзначала свой юбілей – 90-годдзе. На Стаўбцоўшчыне жыве нямала ветэранаў кінафікацыі, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё гэтай галіны.  

– Больш за 40 гадоў прысвяцілі кінапракату кінамеханікі Анатоль Паляшчук, Іван Рослік і Феафанія Шуцько, больш за 30 гадоў – Міхаіл Клімко, Валянціна Пархімовіч (светлай памяці), Раіса Анікейчык. Мы часта з імі сустракаемся, а таксама не забываем пра аказанне матэрыяльнай дапамогі да прафесійнага свята – Дня беларускага кіно. Усіх нашых гледачоў і работнікаў віншуем з 90-годзем беларускага кіно, жадаем цікавых праглядаў і сустрэч з любімымі акцёрамі і рэжысёрамі.          

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

2 комментария по теме “Кіно з разлікам на кожнага

  1. В прошлый четверг сходил в кино в Столбцах. На сеансе было, включая меня, 7 человек. Не хотели крутить, но мы возмутились. А вы пишете — первое место в области. Если у нас так, то как у тех, кто не в лидерах?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    1. как там можно смотреть кино? Там же холодина!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *