Калі прытрымлівацца тэхналогіі

Нумары Улада. Слова. Справа

Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Юрыя Горлава дырэктары, галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна агранамічных службаў, механізатары сельгаставарыстваў, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, начальнік і вядучыя спецыялісты райсельгасхарча прынялі ўдзел у рабоце семінара-вучобы, які на мінулым тыдні адбыўся ў Палацы культуры горада Узда. На семінары таксама прысутнічалі старшыня Уздзенскага райвыканкама, кіраўнікі і ўсе спецыялісты раслінаводчай галіны гаспадарак суседняга раёна. 

Тэма семінара – «Сучасныя тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў».

– З лекцыяй выступіў дацэнт кафедры аграхіміі, глебазнаўства і сельскагаспадарчай экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міхаіл Брылёў, – расказвае начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарча Барыс Барысевіч. – Ён падкрэсліў, што цукровыя буракі – культура хоць і затратная, але прыбытковая. І галоўнае ў яе вырошчванні – строгае прытрымліванне тэхналогіі.

У гаспадарках Гродзенскага раёна, дзе вучоны курыруе вырошчванне гэтай культуры, атрымліваюць па 800 цэнтнераў салодкіх каранёў з гектара, а ўвогуле па вобласці збіраюць на круг па 550 цэнтнераў. Менавіта на такі паказчык сёлета павінны арыентавацца ў раёнах і буракаводы Мінскай вобласці. Летась у нашым раёне ўраджайнасць цукровых буракоў склала 407 цэнтнераў з гектара, а па вобласці – 415.

Лекцыя была пабудавана ў форме гутаркі, з выкарыстаннем слайдаў і табліц. Спецыялісты задавалі пытанні, выказвалі свае думкі і прапановы. Адным словам, шчырая размова атрымалася для ўсіх змястоўнай і вельмі карыснай. Цяпер застаецца прымяніць набытыя веды на практыцы. Вучоны выказаў гатоўнасць пры неабходнасці аказваць жадаючым кансультацыйныя паслугі. 

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *