Пунсовыя макі памяці

Дзякуй, салдат! Нумары

Зацверджаны план арганізацыі і правядзення раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У калектывах, дзе працуюць ці працавалі воіны-інтэрнацыяналісты, на гэтым тыдні праводзяцца мерапрыемствы з іх ушанаваннем.

13 ЛЮТАГА наведаюць дома маці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў Афганскай вайны прадстаўнікі райваенкамата і райвыканкама.

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ 15 ЛЮТАГА адкрыецца каля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам урачыстым мітынгам, які пачнецца ў 10.30. Затым у раённым Цэнтры культуры – тэматычная праграма «Макі над памяццю». Будзе заслухана выступленне старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Сваё ўменне пакажуць юныя ўдзельнікі клуба «Абаронца Айчыны». На 12.00 у гэты дзень намечана паніхіда ў царкве Святой Ганны.

Напярэдадні, 14 ЛЮТАГА, у 09.00 адбудзецца імша па загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах у касцёле Святога Казіміра ў Стоўбцах.

Акцыі «Праз гады, праз стагоддзі памятайце!», «Ветэраны жывуць побач», іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя і гэтай даце, і Дню абаронцаў Айчыны, арганізуе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

22 ЛЮТАГА ў райцэнтры будзе праведзены літаратурны вечар для ветэранаў вайны і працы «Песня ў ваенным шынялі».

НА 23 ЛЮТАГА намячаецца конкурс патрыятычнай песні «З памяццю ў сэрцы».

Памяць аб тых, хто праявіў сваю мужнасць, вернасць прысязе, жыве і будзе жыць.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *