Музычны снегавік

Адукацыя Нумары

Любанская дзіцячая школа мастацтваў выдатна арганізавала музычны конкурс юных выканаўцаў на баяне і акардэоне «Снегавік-2015».

Стаўбцоўскім музыкантам удалося заваяваць на гэтым музычным саперніцтве нямала важкіх дыпломаў. Вучні Г. У. Несялоўскага Лявон Несялоўскі і Паліна Міткевіч узнагароджаны дыпломам І ступені ў сольным выступленні і такім жа дыпломам, іграючы ў намінацыі «Дуэт». Вучань С. В. Крамко Дзмітрый Хвалей таксама атрымаў дыплом  І ступені. Баяністка Ганна Абрамовіч, з якой працуе Л. С. Крамко, узнагароджана дыпломам ІІ ступені.

Акрамя дыпломаў пераможцы конкурсу ўзнагароджаны прыгожымі снегавікамі. Выкладчыкі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Генадзь Несялоўскі, Сяргей і Людміла Крамко атрымалі падзякі за выдатную падрыхтоўку вучняў да конкурсу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *