Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ХТО ЛЕПШЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК?

У лютым – сакавіку ў Мінскай вобласці праходзіць першы этап конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2014 года». Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб рэспубліканскім конкурсе, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2005 № 305, па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за год. Конкурс праходзіць па 16-ці намінацыях.

Жадаючым прыняць удзел у конкурсе неабходна тэрмінова падаць у Стаўбцоўскі райвыканкам заяўку і дакументы, прадугледжаныя ўмовамі правядзення конкурсу. Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://www.stolbtsy.minsk-region.by у раздзеле «эканоміка».

 

ВА ЎНІВЕРСІТЭТ – ПА ДАГАВОРЫ

У мінулым годзе цэнтральная раённая бальніца заключыла дзевяць дагавораў з выпускнікамі школ раёна на мэтавую падрыхтоўку ў медыцынскіх універсітэтах.

Такім чынам, чатыры выпускнікі сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, адзін – Гомельскага медуніверсітэта, па два – Гродзенскага і Віцебскага медуніверсітэтаў. 

Два ўрачы павышаюць сваю кваліфікацыю шляхам навучання ў ардынатуры.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў у сярэдніх медыцынскіх установах заключаны два дагаворы ў Слуцкім медкаледжы па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Такім чынам, штат медыцынскіх работнікаў раёна папоўніцца ў хуткім часе сваімі маладымі спецыялістамі.

 

ВЕДЫ АЦЭНЕНЫ ДЫПЛОМАМ

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся VІ абласны турнір юных фізікаў.

Зборную каманду нашага раёна склалі вучні стаўбцоўскай гімназіі № 1 Карына Хіневіч, Яўген Гарох, Яўген Жыткоўскі, вучні Дзераўнянскай СШ Дзяніс Пятроўскі, Вадзім Бурдукевіч пад кіраўніцтвам настаўнікаў фізікі з гімназіі Алены Шыдлоўскай і з Дзераўнянскай СШ – Людмілы Навіцкай. Каманда выдатна выступіла ў інтэлектуальным спаборніцтве і ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

Абласному турніру папярэднічаў раённы турнір юных фізікаў, удзел у якім прынялі шэсць камандаў – гімназіі № 1, Старасвержанскай, Засульскай, Дзераўнянскай, Шашкоўскай сярэдніх школ, СШ № 3 г. Стоўбцы. Дыплом І ступені атрымала гімназія № 1, другое месца прысуджана Дзераўнянскай СШ, трэцяе – СШ № 3 г. Стоўбцы.

 

СПРАЦАВАЛІ З ПЛЮСАМ

Няблага пачалі сёлетні год жывёлаводы малочных цэхаў гаспадарак раёна. За студзень на фермах надоена 6805,3 тоны малака, што на 829,7 тоны больш, чым за адпаведны перыяд летась. У сярэднім на адну карову прыпадае па раёне амаль па 432 кілаграмы. З плюсам спрацавалі восем таварыстваў. Найбольшая прыбаўка  дасягнута ў ААТ «Каганец» і «Вішнявецкі-агра», у апошняй гаспадарцы малочныя справы  паступова папраўляюцца. Высокія паказчыкі па надоях па-ранейшаму ў ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Вялікі Двор», «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Самыя высокія таварнасць і тлустасць малака ў ААТ «Жацерава».  Гатункам «экстра» пастаўляюць на перапрацоўчы завод сваю прадукцыю шэсць гаспадарак, больш за 80 працэнтаў ад агульнай колькасці – ААТ «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

 

ПАД УТРЫМАННЕ ЦЯЛЯТ

На МТФ «Скамарошкі» ААТ «Агранёманскі» завяршылася рэканструкцыя памяшкання для ўтрымання цялят. Збудаванне перароблена з былой летняй павеці. З аднаго боку ў ім устаноўлена 20 індывідуальных домікаў, у якія пастаўлены нованароджаныя цяляты. Домікі зроблены сваімі сіламі. На працягу першых трох тыдняў выпойваюць малодзівам і даглядаюць іх аператары машыннага даення.

– Даяркі стараюцца дакладна прытрымлівацца тэхналогіі кармлення, бо матэрыяльна зацікаўлены, каб за гэты час гадаванцы набралі не менш за 40 кілаграмаў, – расказвае намеснік дырэктара Людміла Качановіч. – За кожнае перададзенае такою вагою цяля яны атрымаюць дадаткова па 200 тысяч рублёў.

У клетках насупраць размяшчаецца група дарошчвання цялят узростам ад 21 дня да трох месяцаў. Апякуецца аб перададзеных сюды з індывідуальных клетак гадаванцах цялятніца. Памяшканне разлічана на ўтрыманне прыкладна 100 галоў. Для жывёлы прадугледжаны выгульныя дворыкі. Выдаленне гною бульдозернае.

Дарэчы, у бліжэйшай перспектыве паставіць дваццаць індывідуальных домікаў для нованароджаных цялят і на тэрыторыі побач з рэканструяваным памяшканнем.

 

КЛЁЎ… НА КУРЫЛЬНЫЯ СУМЕСІ

24-гадовы стаўбчанін Ц. адкрыў новы від рыбалкі, сумясціўшы яе са збытам курыльных сумесяў.

Ён разам з двума сваімі сябрамі паехаў на возера ў Заямнае. Хлопцы расставілі вудачкі і чакалі клёву. Але, акрамя рыбалоўных снасцяў, арганізатар рыбалкі прыхапіў з сабою і пакет курыльнай сумесі.

У гэты час у напрамку возера імчала аўтамашына, за рулём якой быў жыхар раёна, 1973 года нараджэння. Ехаў з жаданнем – разжыцца чарговай дозай наркотыку.           

Пакупнік курыльнай сумесі быў затрыманы ўжо пасля здзелкі, калі вяртаўся дамоў, а ў гэты час на возеры быў засцігнуты знянацку і сам збытчык.

– У выніку праведзенага затрымання ў грамадзяніна Ц. было знойдзена і канфіскавана больш за 30 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, – падвёў вынік старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі райаддзела міліцыі Яўген Курыла.

«Улоў» гэтай рыбалкі наступны: пакупніку курыльных сумесяў пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, збытчыку – да 15 гадоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *