Правапарадак

Нумары Пракурорскі нагляд

17

ПОСПЕХ – У КААРДЫНАЦЫІ ДЗЕЯННЯЎ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна, для выканання пастаўленых Прэзідэнтам і Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь задач, у 2014 годзе праведзена пэўная работа па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў раёне, забеспячэнні ўзмацнення каардынуючай ролі ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян і дзяржаўных інтарэсаў. Пры гэтым пастаянная ўвага ўдзялялася нагляду за законнасцю ў дзейнасці праваахоўных органаў, у сферы сацыяльна-эканамічных адносін, выкананні суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў падатковага заканадаўства, захаванні заканадаўства аб непаўналетніх.

Як паказаў аналіз, недастаткова актыўнае супрацьдзеянне злачынным праявам з боку раённага аддзела ўнутраных спраў адмоўна ўплывае на крымінагенную абстаноўку ў раёне. Стаўбцоўскім РАУС не ў поўнай меры вядзецца работа па прафілактыцы злачынстваў, не заўсёды прымаюцца належныя прэвентыўныя меры па папярэджанні і своечасовым спыненні грамадска небяспечных замахаў на законныя правы і інтарэсы грамадзян і дзяржавы, не ў поўнай меры даследуюцца і не ўскрываюцца прычыны і ўмовы, што спрыяюць учыненню злачынстваў, не прымаюцца належныя меры для іх ухілення.

Праведзенымі пракуратурай раёна праверкамі ўстаноўлена, што кіраўніцтвам раённага аддзела ўнутраных спраў недастаткова прымаецца мер па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, правядзенні прафілактычнай работы з асобамі, схільнымі да ўчынення правапарушэнняў, накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, што выклікае ўчыненне новых злачынстваў.

Застаецца значнай колькасць фактаў вынясення супрацоўнікамі РАУС і Следчага камітэта незаконных пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў пры наяўнасці ў дзеяннях вінаватых асоб саставаў злачынстваў. Пракуратурай раёна ў 2014 годзе адменена 156 незаконных пастаноў указанай катэгорыі (у 2013 г. – 162), вынесеных супрацоўнікамі райаддзела ўнутраных спраў, ці 22,9 працэнта ад агульнай колькасці вынесеных пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, 40 (ці 39,6 працэнта) – пастаноў, вынесеных РАСК. Па выніках правядзення дадатковых праверак РАУС узбуджаны 23 крымінальныя справы (РАСК – адна), з якіх 14 накіраваны ў суд.

Аналіз паказвае, што падставамі да адмены пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у большасці выпадкаў паслужыла павярхоўнае правядзенне праверак, невысвятленне істотных абставін па справе. Па фактах парушэння нормаў крымінальна-працэсуальнага закона пры правядзенні праверак і расследаванні крымінальных спраў начальніку Стаўбцоўскага РАУС у 2014 годзе ўнесены тры прадстаўленні, вынесена адно патрабаванне, у адносінах да сямі супрацоўнікаў аддзела ўзбуджаны дысцыплінарныя вытворчасці. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду два супрацоўнікі міліцыі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у адносінах да 11-ці прыменены меры матэрыяльнага ўдзеяння. Начальніку РАСК вынесена 18 патрабаванняў, у выніку выканання якіх адзін следчы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 11 – часткова дэпрэміраваны.

У 2014 годзе Стаўбцоўскім РАСК узбуджаны 464 крымінальныя справы (РАУС – 5), з якіх па 46-ці прыняты рашэнні аб спыненні вытворчасці (11 адменены пракуратурай раёна), па 102 справах прыняты рашэнні аб прыпыненні вытворчасці, 28 – адменены. Падставай для адмены незаконных пастаноў аб прыпыненні і спыненні вытворчасці па крымінальных справах з’явілася непаўната праведзеных следчых дзеянняў, павярхоўнае высвятленне абставін здарэнняў. Акрамя таго, у мінулым годзе пракурорам раёна спынены тры справы, узбуджаныя РАСК без законных падстаў.

Пракуратурай раёна ў 2014 годзе ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у тым ліку шэсць спраў, накіраваных на прафілактыку сямейна-бытавога насілля і прычынення цялесных пашкоджанняў, дзве справы карупцыйнай накіраванасці.

Каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй з’яўляецца пастаянна дзеючым міжведамасным органам. У 2014 годзе  ў раёне праведзены чатыры каардынацыйныя нарады. На нарадах, праведзеных у першым паўгоддзі, разгледжаны пытанні работы ў 2013 годзе праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па прафілактыцы злачынстваў, а таксама эфектыўнасці работы па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці. На каардынацыйных нарадах, праведзеных у другім паўгоддзі, разгледжаны наступныя пытанні: аб эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактычнай дзейнасці па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, у тым ліку сярод непаўналетніх і ў маладзёжным асяроддзі; аб стане работы па папярэджанні вытворчага траўматызму; аб стане работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх.

Па выніках правядзення каардынацыйных нарад распрацоўваюцца і прымаюцца дадатковыя арганізацыйныя і практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўхіленне негатыўных тэндэнцый у структуры крымінагеннай абстаноўкі раёна. Так, правядзенне актыўнай работы па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці, выкананне мерапрыемстваў па выніках каардынацыйнай нарады па гэтым пытанні дазволіла скараціць колькасць паўторна ўчыненых злачынстваў. У прыватнасці, за 2014 год колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, зменшылася з 303 да 189, удзельная вага такіх злачынстваў скарацілася з 67,9 да 51,8 %.

Па выніках каардынацыйнай нарады ад 29.08.2014 прынята рашэнне, на падставе якога пракуратуры раёна, Стаўбцоўскаму райвыканкаму, РАУС, РАСК, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», суду раёна  сельвыканкамам даручана прыняць рад дадатковых арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з п’янствам і алкагалізмам. Дзякуючы актыўнай антыалкагольнай палітыцы, якая праводзіцца ў раёне, колькасць злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, мае тэндэнцыю да змяншэння (у 2013-м годзе – 189, у 2014-м – 141).

Пры арганізацыі нагляднай работы за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў асноўныя намаганні пракуратуры былі сканцэнтраваны на абароне правоў і свабод грамадзян, ахове дзяржаўнай уласнасці, абароне дзяржаўных інтарэсаў. Значная ўвага ўдзялялася нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы, зваротамі грамадзян, захаваннем дзяржаўнай дысцыпліны, кампенсацыі страт. У парадку нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў у мінулым годзе праведзена 88 праверак, па выніках якіх унесена 59 прадстаўленняў, вынесена 66 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства. Аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства папярэджана 201 асоба, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 160 службовых асоб, да адміністрацыйнай адказнасці – 34.

Па патрабаванні пракурора да матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 130 фізічных і 8 юрыдычных асоб, якімі кампенсаваны страты на суму 60 900 000 і      1 703 671 000 рублёў адпаведна.

Аналіз выяўленых у ходзе пракурорскіх праверак парушэнняў сведчыць, што найбольшая іх колькасць дапускаецца ў сферах распараджэння і аховы маёмасці, працоўных адносін, заканадаўства аб зваротах грамадзян, а таксама барацьбы з карупцыяй.

Асаблівая ўвага ў ходзе праверак удзялялася пытаннем папярэджання парушэння заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя грамадзян. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей пракуратурай раёна ў 2014 годзе праведзена шэсць праверак выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», у тым ліку заканадаўства аб пажарнай бяспецы ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Аталезь-агра», «Радзіма Дзяржынскага», «Рочавічы», «Радзіма Якуба Коласа», «Дзераўное», «Агранёманскі», а таксама ў РУП «Стаўбцоўскае АКС», на філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат», у ААТ «ТБЗ Нёман». Па выніках гэтых праверак унесена 10 прадстаўленняў, у выніку выканання якіх 23 асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 18 –да матэрыяльнай, памер кампенсаваных страт склаў 9 000 000 рублёў. Па даручэнні пракурора тры службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму ва ўказаным перыядзе праведзены чатыры праверкі захавання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, у прыватнасці, у РУП «Стаўбцоўскае АКС», на філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат», у ААТ «ТБЗ Нёман», а таксама ў ААТ «Рочавічы», «Шашкі», «Рубяжэвічы». Па выніках гэтых праверак унесена шэсць прадстаўленняў, 14 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Пракуратурай раёна таксама ўдзялялася ўвага пытанням аховы працы і пры прывядзенні маніторынгаў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Летась праведзена чатыры такія маніторынгі, у рамках якіх парушэнні выяўлены ў ААТ «Аталезь-агра», «Дзераўное», «Радзіма Якуба Коласа», «Радзіма Дзяржынскага», «Рубяжэвічы», «Рочавічы», «Шашкі». Кіраўнікам гэтых гаспадарак унесена 10 прадстаўленняў і чатыры прадпісанні, 29 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Вынікі праверак паказваюць, што, нягледзячы на прынятыя меры ўздзеяння на адказных службовых асоб арганізацый і ўстаноў, неабходныя супрацьпажарныя мерапрыемствы, а таксама і мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне вытворчага траўматызу, не праведзены, што можа прывесці да пажараў, няшчасных выпадкаў на вытворчасці, пагражае жыццю і здароўю людзей, захаванню дзяржаўнай маёмасці.

У 2014 годзе пракуратурай праведзены тры праверкі захавання ўладальнікамі аўтамабільных дарог, а таксама службовымі асобамі прадпрыемстваў, адказных за эксплуатацыю транспартных сродкаў, патрабаванняў заканадаўства, накіраваных на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху. Па выніках праверак РУП «Стаўбцоўскае АКС» і філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 135» у адрас кіраўнікоў унесены два прадпісанні і дзве службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Таксама па патрабаванні пракурора 7 службовых асоб ДРБУ № 135 прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за непрыняцце мер па своечасовай апрацоўцы праезджай часткі супрацьлёдавым матэрыялам, утварэнне крытычнай ямачнасці.

Праведзеная ў 2014 годзе пракуратурай раёна ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі работа аказала станоўчы ўплыў на стан законнасці, пазітыўна сказалася на абароненасці правоў грамадзян, стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў раёне.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор Стаўбцоўскага раёна

 

РАНЕЙ СУДЗІМЫ – НЕ ПРЫГАВОР

За ўчыненыя крымінальныя злачынствы грамадзяне прыцягваюцца да розных відаў пакарання: штрафу, грамадскіх або папраўчых работ, абмежавання волі ці яе пазбаўлення. Па заканчэнні тэрміну пакарання, у залежнасці ад цяжкасці злачынства, яны знаходзяцца ў міліцыі па месцы жыхарства на розных відах прафілактычнага ўліку.

Найбольш кантралюемая катэгорыя раней судзімых – асобы, якія фармальна трапляюць пад дзеянне прэвентыўнага нагляду. Гэта грамадзяне, якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы або асуджаныя да пазбаўлення волі два і больш разоў. За тры адміністрацыйныя правапарушэнні, учыненыя данай катэгорыяй раней судзімых, і па якіх прадугледжаны адміністрацыйны арышт, судом можа быць устаноўлены ў адносінах да іх прэвентыўны нагляд на тэрмін ад шасці месяцаў да двух гадоў. За парушэнне ці ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду гэтых грамадзян чакае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі. Пры ўчыненні злачынства ў перыяд незнятай і непагашанай судзімасці ўзнікае рэцыдыў, і пакаранне за новае злачынства ўстанаўліваецца больш суровае.

На жаль, адбыванне пакарання ў папраўчых установах, крымінальна-папраўчых інспекцыях, выплата штрафаў не заўсёды стрымліваюць чалавека ад паўторных злачынстваў. Некаторыя з такіх асоб маюць па тры, чатыры і больш судзімасцяў, а асабліва «адметныя» – нават па 10 і больш. Да прыкладу, жыхар Скамарошак, раней судзімы шэсць разоў за крадзяжы (апошні раз – у лютым 2014 года) і прыгавораны до аднаго года пазбаўлення волі, пасля адбывання пакарання зноў, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пайшоў на злачынства.

З мэтай знiжэння ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў ажыццяўляюць штомесячны кантроль за ладам жыцця раней судзімых па месцы іх жыхарства і работы, праводзяць з імі і з членамi іх сем’яў папераджальна-прафілактычныя  мерапрыемствы. У крымінальна-выканальніцкай інспекцыі заведзены асабістыя і прафілактычныя справы, у якіх збіраецца інфармацыя ад участковых інспектараў аб ладзе жыцця асуджаных і раней судзімых грамадзян, якія падпадаюць пад дзеянне прэвентыўнага нагляду.

З імі праводзяцца акцыі – «Работа для вас», «Дабравесць». Упраўленнес па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўсім непрацуючым выдадзены накіраванні для працаўладкавання. У адносінах да грамадзян, якія сістэматычна парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, прафілактычнага кантролю, пракурорам раёна вынесены чатыры афіцыйныя папярэджанні аб крымінальнай адказнасці ў выпадку далейшага парушэння ўстаноўленых абмежаванняў.

Для таго каб чалавек змог стаць на шлях выпраўлення, «завязаць» са злачынным мінулым, неабходны намаганні не толькі праваахоўных органаў, а і грамадскасці, калег, сваякоў, членаў сям’і. Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых бакоў магчыма знізіць узровень рэцыдыўнай злачыннасці, вярнуць грамадству прыстойнага грамадзяніна, а сям’і – клапатлівага мужа.

Уладзімір КУХАРЧЫК, начальнік крымінальна-выканальніцкай інспекцыі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *