Што каго хвалюе

Нумары Прамая лінія

У мінулую суботу намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы Сяргей Шэсцель правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі нашага раёна.

У ходзе прамой лініі паступіла сем пытанняў. У большасці сваёй яны датычылі не сацыяльных пытанняў, а камунальнай службы. Аднак Сяргей Яўгенавіч уважліва выслухаў усіх, хто патэлефанаваў, запісаў іх патрэбы і надзённыя клопаты. На вуліцы Варашылава ў райцэнтры просяць адрэгуляваць вулічнае асвятленне. Такая ж праблема турбуе і жыхароў вёскі Лубень Дзераўнянскага сельсавета. Паступілі дзве просьбы аказаць садзейнічанне ў спілоўванні старой бярозы на гарадскіх праваслаўных могілках і аварыйнай ліпы ў прыватным сектары ў вёсцы Кондратавічы Літвенскага сельсавета. З вёскі Цеснавая агучылі праблему з пітной вадой. Паступіла просьба звярнуць увагу на дрэнны стан дарогі ў вёску Падзерычы (каля могілак). Адна з бабуль расказала аб тым, што малодшыя вучні з гімназіі, дзе вучыцца і яе ўнук, наведваюць кінасеансы ў кінатэатры «Беларусь». Зімою ў памяшканні нізкі тэмпературны рэжым.

Усе пытанні накіраваны на разгляд кіраўнікам адпаведных службаў і арганізацый. Пытанні знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *