У Беларусі стартаваў рух «Мэта-99». Гэты рух аб’ядноўвае жыхароў нашай краіны, якія падзяляюць ідэю клопату аб прыроднай сферы, хочуць зрабіць сваю краіну лепшай і ведаюць, што ўсе перамены пачынаюцца з сябе.
«Мэта-99» – гэта імкненне сартаваць максімум бытавых адходаў.
Проста не выкідваюць у агульнае смецце тое, што ўяўляе небяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя: здаваць энергазберагальныя лямпы, батарэйкі, старую бытавую тэхніку ў спецыяльныя пункты прыёму.
Проста рабіць свой невялікі, але бясцэнны ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя і прыроды.