Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прадстаўленні з працоўных калектываў і прыняў рашэнне аб занясенні на раённую Дошку гонару па выніках работы за 2014 год:
– рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Навасвержанскі лесазавод»;
– адкрытага акцыянернага таварыства «Вялікі Двор»;
– дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» і «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў»;
– фотаздымкаў лепшых работнікаў арганізацый:
АЎЛАСІНА Уладзіміра Віктаравіча – вадзіцеля ААТ «Жацерава»;
БОРЫС Надзеі Сяргееўны – старшага касіра аддзела касавай работы і інкасацыі ЦБП № 624 філіяла № 500 – Мінскае ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»;
ВОРАНАВА Дзмітрыя Іванавіча – начальніка АДАІ РАУС;
ГАРОХАВІКА Міхаіла Міхайлавіча – электраманцёра Стаўбцоўскіх электрычных сетак;
ДЗЯГЕЛЯ Мікалая Мікалаевіча – вадзіцеля ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»;
ДЗЯРГАЯ Аляксандра Аркадзьевіча – слесара АСП «Рамонтна-механічныя майстэрні станцыі Стоўбцы»;
ДУШКЕВІЧА Алега Альбертавіча – машыніста пагрузчыка РУП «Стаўбцоўскае АКС»;
ЕРМАКОВІЧ Тамары Фёдараўны – дыспетчара філіяла «Аўтамабільны парк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс»;
ЖУКАВА Уладзіміра Міхайлавіча – намесніка дырэктара па жывёлагадоўлі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»;
КРАМКО Людмілы Станіславаўны – выкладчыцы ДУА «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў»;
ЛІПНІЦКАГА Анатоля Вацлававіча – машыніста аўтагрэйдара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135»;
ЛУКША Наталлі Іванаўны – загадчыцы ДУА «Шашкоўскі дзіцячы сад»;
ЛЫСОВА Сяргея Дзмітрыевіча – урача анестэзіёлага-рэаніматолага УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ»;
МІЛАШЭЎСКАГА Франца Францавіча – майстра лесу Кляцішчанскага лясніцтва ДДЛГУ «Стаўбцоўскі доследны лясгас»;
НЕСЦЯРУК Людмілы Пятроўны – балетмайстра ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі» раённага Цэнтра культуры;
НЕЎМЯРЖЫЦКАЙ Святланы Міхайлаўны – тэхніка па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Рубяжэвічы»;
ПАКІДА Лены Мікалаеўны – станочніцы РУВП «Навасвержанскі лесазавод»;
ПАПОЎСКАГА Аляксандра Гаўрыілавіча – электрагазазваршчыка філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы;
ПЕРМІНАВА Мікалая Мікалаевіча – машыніста крана філіяла «Стаўбцоўскае РБУ» ААТ «Універсалрамбуд»;
ПЛЯСКАЧ Таісы Уладзіміраўны – прадаўца магазіна «Дзіцячы свет» райспажыўтаварыства;
САРАКАЧА Дзмітрыя Міхайлавіча – жывёлавода ААТ «Каганец»;
СІДАРОВІЧ Валянціны Рыгораўны – настаўніцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы»;
ТАЛСТОГА Міхаіла Міхайлавіча – трактарыста-машыніста ААТ «Шашкі»;
ЦВІРКА Аліны Зянонаўны – урача-атарыналарынголага паліклінікі УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».
КАЛЕКТЫВЫ-ПЕРАМОЖЦЫ
Райвыканкам падвёў вынікі раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў у 2014 годзе.
Пераможцамі спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый прызнаны:
– калектыў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (дырэктар С. К. Савіцкі) – першае месца;
– калектыў ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар В. А. Луцык) – другое месца;
– калектыў ААТ «Каганец» (дырэктар П. М. Малахаў) – трэцяе месца.
Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць аграпрамысловы комплекс, пераможцам прызнаны калектыў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» (дырэктар С. М. Мельнік).
Сярод працоўных калектываў прамысловых арганізацый раёна – калектыў РУП «Навасвержанскі лесазавод» (дырэктар В. С. Дзейчык).
Сярод працоўных калектываў будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацый – калектыў філіяла «ДЭУ № 62» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (Д. Г. Ёдчык).
Сярод працоўных калектываў арганізацый сферы абслугоўвання – калектыў Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства (старшыня В. К. Галаўко).
***
Райвыканкам прызнаў пераможцамі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні і санітарным стане аб’ектаў народнай гаспадаркі і населеных пунктаў раёна за 2014 год:
– сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада – філіял РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» (дырэктар У. В. Рублеўскі);
– сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна – ААТ «Жацерава» (дырэктар І. В. Краўчук);
– сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Літвенскі сельвыканкам (старшыня Т. Я. Галавач).
Фота Васіля ЗЯНЬКО