Раённым выканаўчым камітэтам падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2014 год.
Сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі малака, пераможцамі прызнаны:
у першай групе
– калектывы ТАА «СЖК «Налібакі» (дырэктар В. І. Кушнер) і ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар В. А. Луцык). Надой у сярэднім ад каровы склаў 7988 і 7630 кілаграмаў малака;
у другой групе
– калектывы ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (дырэктар С. К. Савіцкі) і ААТ «Каганец» (дырэктар П. М. Малахаў). Надой у сярэднім ад каровы склаў 6446 і 5825 кілаграмаў малака.
Сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі мяса, пераможцамі прызнаны:
у першай групе
– калектывы ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар В. А. Луцык) і ТАА «СЖК «Налібакі» (дырэктар В. І. Кушнер). Вытворчасць (рэалізацыя) мяса на 100 гектараў сельгасугоддзяў склала 32 і 30,2 тоны;
у другой групе
– калектывы ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (дырэктар С. К. Савіцкі) і ААТ «Каганец» (дырэктар П. М. Малахаў). Вытворчасць (рэалізацыя) мяса на 100 гектараў сельгасугоддзяў склала 9,9 і 8,5 тоны.
У спаборніцтве сярод калектываў малочнатаварных фермаў пераможцамі прызнаны:
у першай групе
– калектыў МТФ «Вялікі Двор» ААТ «Вялікі Двор» (брыгадзір А. М. Мяшок) і калектыў МТФ «Целяхі» ТАА «СЖК «Налібакі» (брыгадзір П. Б. Юргель). Надой у сярэднім ад каровы склаў 8037 і 7907 кілаграмаў малака;
у другой групе
– калектыў МТФ «Ячнае» ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (брыгадзір Л. А. Жарко) і калектыў МТФ «Русакі» ААТ «Рубяжэвічы» (брыгадзір Я. М. Круглік). Надой у сярэднім ад каровы склаў 6583 і 4431 кілаграм малака.
У спаборніцтве па вырошчванні буйной рагатай жывёлы пераможцам прызнаны:
– калектыў МТФ «Засулле» ААТ «Каганец» (брыгадзір Т. А.Тарасевіч). Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы склалі 863 грамы.
Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення кароў прызнаны:
у першай групе
– Алена Уладзіміраўна Вялічка (ТАА «СЖК «Налібакі») і Іна Валер’еўна Дзядовіч (ААТ «Агранёманскі»). Сярэдні надой ад каровы склаў 8728 і 8432 кілаграмы малака;
у другой групе
– Алена Іванаўна Кожыч (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр») і Валянціна Уладзіміраўна Калкоўская (ААТ «Каганец»). Сярэдні надой ад каровы склаў 8083 і 6987 кілаграмаў.
Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту прызнаны: Ларыса Валяр’янаўна Бабровіч (ААТ «Агранёманскі») і Ірына Пятроўна Саракач (ААТ «Каганец»); сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту – Дзмітрый Міхайлавіч Саракач (ААТ «Каганец») і Мікалай Генадзьевіч Сахута (ААТ «Агранёманскі»); сярод аператараў па вырошчванні рамонтных цялушак – Тамара Вячаславаўна Ігнацьева (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр») і Валерый Уладзіміравіч Жылка (ААТ «Вялікі Двор»).
Узнагароды ўсім вышэйназваным пераможцам – ганаровыя дыпломы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовыя прэміі.
За дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод работнікаў асноўных масавых прафесій пераможцамі прызнаны і ўзнагароджаны грашовымі прэміямі:
– сярод кіраўнікоў – Пётр Міхайлавіч Малахаў (ААТ «Каганец») і Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»);
– сярод галоўных заатэхнікаў – Вера Аляксандраўна Конюх (ААТ «Каганец») і Ларыса Аляксандраўна Дзясятнік (ААТ «Жацерава»);
– сярод галоўных ветурачоў – Валерый Аляксандравіч Матуліс (ААТ «Каганец»);
– сярод заатэхнікаў-селекцыянераў – Валянціна Мікалаеўна Астапчык (ААТ «Рубяжэвічы») і Валянціна Уладзіміраўна Цыуля (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»);
– сярод тэхнікаў па штучным асемяненні – Галіна Іванаўна Канатка (ААТ «Каганец») і Кацярына Ігараўна Кухарчык (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»);
– сярод брыгадзіраў фермаў – Ядвіга Міхайлаўна Круглік (ААТ «Рубяжэвічы») і Софія Іосіфаўна Апановіч (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»).