Аграрыі Стаўбцоўшчыны

Нумары Сельская гаспадарка

СЯБРОЎСТВА МАЦУЕЦЦА

Кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Сула» Уладзіміра Радзевіча і дырэктара ААТ «Каганец» Пятра Малахава нярэдка можна заўважыць за жывой гутаркай, як і на гэтым здымку. Сяброўства падтрымліваецца, мацуецца не толькі тэрытарыяльнымі межамі гаспадарак, але і партнёрскай узаемавыручкай і дапамогай у вырашэнні тэрміновых сельскагаспадарчых спраў, у імкненнях дасягнуць высокіх эканамічных паказчыкаў.                                                        

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПРАВІЛЬНА КАРМІЦЬ І ДАГЛЯДАЦЬ

Новыя тэхналогіі, якія ўкараняюцца ў жывёлагадоўлі, патрабуюць і новых падыходаў да работы. З гэтай мэтай   ДУА па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў «Стаўбцоўскі раённы вучэбны цэнтр» і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама арганізавалі і правялі вучобу на тэму: «Праграма здаровага кармлення як аснова зніжэння выбыцця, павелічэння прадукцыйнасці кароў і таварнасці малака». Разгледжаны таксама пытанні прафілактыкі і лячэння захворванняў кароў. У зале раённага Цэнтра культуры сабраліся начальнікі райсельгасхарчаў, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна сельгаставарыстваў нашага і Уздзенскага раёнаў. Лекцыю з паказам відэаслайдаў прачытаў кандыдат ветэрынарных навук Арцём Фінагенаў, які затым адказаў  на пытанні. 

У мерапрыемстве браў удзел старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Юрый Мікалаевіч таксама падкрэсліў, што для атрымання прадукцыі неабходна правільна карміць жывёлу. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць якасці малака і санітарнаму стану жывёлагадоўчых памяшканняў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *