Аб гандлі, добраўпарадкаванні

Нумары Прамая лінія

image_pdfimage_print

Працягваюцца прамыя тэлефонныя лініі з кіраўніцтвам раёна. Мінулы раз на пытанні жыхароў Стаўбцоўшчыны адказвала намеснік старшыні райвыканкама Ірына ПАШКЕВІЧ.

90-гадовая жыхарка Старасвержанскага сельсавета сутыкнулася з тым, што ёй прыходзіцца аплачваць камунальныя паслугі ў 100-працэнтным памеры. Здарылася гэта пасля таго, як яна аформіла дароўную на свой дом на імя ўнучкі. У доме цяпер ніхто не прапісаны.

– Усе разлікі за жыллёва-камунальныя паслугі ажыццяўляюцца згодна з Палажэннем аб парадку разлікаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 571 ад 12 чэрвеня 2014 года. Вы падарылі хату ўнучцы, у доме ніхто не прапісаны, таму плаціце за камунальныя паслугі па іх сабекошце. Каб плаціць па субсідзіраваных тарыфах, а не па сабекошце, неабходна зарэгістраваць каго-небудзь у доме. Гэта можа быць ваша ўнучка або вы самі, ці ўвогуле любы іншы чалавек. А ў цэлым у сувязі з узнікшымі праблемамі хочацца параіць наступнае: перад тым, як афармляць юрыдычна значныя дакументы, варта кансультавацца з юрыстам і ўзгадняць усе наступствы таго ці іншага дзеяння.

Стаўбчанін Іван Ляўковіч задаў пытанне адносна нестабільнай работы магазіна райспажыўтаварыства, размешчанага па вуліцы Івянецкай. Чаму б не здаць яго ў арэнду, каб ён запрацаваў нармальна?

– Прапанова слушная. Яна накіравана старшыні райспажыўтаварыства для разгляду. Згодна з вамі, што магазін павінен працаваць або, калі ў гэтым няма патрэбы, закрывацца.

Жыхары Стоўбцаў цікавіліся, чаму прыбіраецца дарога-брукаванка недалёка ад горада, якая злучае Новы Свержань і Стары Свержань?

– Для зручнасці жыхароў, скарачэння патоку грузавых аўтамашын праз райцэнтр на гэтым месцы будуецца аб’язная дарога.  

Стаўбчанка Галіна Амельчыц паскардзілася на індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ў сваіх гандлёвых павільёнах не прабіваюць у чэку кожную пакупку (канкрэтных адрасоў яна не ўказала).

– У чэку павінна быць адлюстравана кожная пакупка, у адваротным выпадку – гэта парушэнне. Дадзена даручэнне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне правесці маніторынг асобных гандлёвых павільёнаў.

Жыхар Мікалаеўшчыны паведаміў, што на мясцовых могілках ёсць аварыйнае дрэва, якое можа нанесці шкоду устаноўленым помнікам.

– Дзякуй. Старшыні Мікалаеўшчынскага сельвыканкама дадзена даручэнне разабрацца і прыняць адпаведныя меры.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *