«Стрэлы Амура» заводзяць «кэвээншчыкаў»

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Чацвёрты год запар на Стаўбцоўшчыне ладзіцца для моладзі рэтра-дыскатэка «Стрэлы Амура».

Сярод сямідзесяці ўдзельнікаў, якія сабраліся сёлета ў рэстаране «Нёман», былі маладыя людзі з ПМК-233, філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат», Стаўбцоўскай ПМК, цэнтральнай раённай бальніцы, торфабрыкетнага завода «Нёман», сельгаставарыстваў – «Рочавічы», «Дзераўное», «Вялікі Двор», «Жацерава». З Днём закаханых іх віншавалі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасія Віслаўская. Вядучыя і артысты раённага Цэнтра культуры прапанавалі адмысловую культурную праграму. У ёй знайшлося месца і экспромтам: сярод адпачываючых прысутнічалі  двое заўзятых «кэвээншчыкаў» – Дзяніс Пашкевіч і Юрый Дзёмін, якія не горш за вядучых змаглі правесці конкурс. Для ўдзельнікаў рэтра-дыскатэкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі падрыхтаваў падарунак у выглядзе каляндарыка на 2015 год з пажаданнем захоўваць разам з каханнем вернасць і здароўе.

Напрыканцы ўсе разам выйшлі на вуліцу, каб запусціць у зорнае неба паветраныя шары-ліхтарыкі. Так наша моладзь вітала надыход новага дня – Дня ўсіх закаханых.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *