Паэтычнае слова яднае краіны

Культура Нумары

image_pdfimage_print

У праграме 22-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу была і прэзентацыя кнігі «Неделимое русло», у якой прадстаўлена творчасць нашых паэтаў-землякоў.

Гэта ёмісты вершаваны зборнік, у якім сабрана творчасць паэтаў Саюза пісьменнікаў Расіі (Санкт-Пецярбургскага і Ленінградскага абласнога аддзяленняў) і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён знаёміць чытачоў з больш чым 90 аўтарамі. Упершыню пад вокладкай адной кнігі сабрана такая вялікая колькасць творцаў Санкт-Пецярбурга, Ленінградскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – вядомыя і менш вядомыя паэты, лаўрэаты прэстыжных літаратурных прэмій і іх маладыя калегі.

Вядомымі творцамі Беларусі, яе яркімі паэтычнымі прадстаўнікамі можна назваць і нашых землякоў – Казіміра Камейшу, Міколу Маляўку, Яўгена Хвалея, чые вершы ўключаны ў кнігу. Яны напоўнены замілаваннем да родных мясцін і яе людзей, адказнасцю за гісторыю і заўтрашні дзень свайго краю. Кніга «Неделимое русло» – пра імкненне народаў Расіі і Беларусі быць разам і – ручвом паэзіі – мацаваць нашу агульную Саюзную дзяржаву.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *