Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

ГАТОВЫ Ў ЛЮБЫ ЧАС СУТАК

Па тэрыторыі раёна праходзяць рэспубліканскія дарогі, падтрыманне якіх у бяспечным стане знаходзіцца ў абавязках работнікаў ДЭУ № 62. Асабліва адказная пара – асенне-зімовы перыяд, калі надвор’е дыктуе свае ўмовы і графік працы дарожнікаў. І пакуль зіма не здала свае правы, у любы час сутак яны гатовыя да ачысткі праезднай часткі ад снегу, апрацоўкі яе супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Для гэтага ў дарожнікаў усё напагатове, падрыхтавана, а вопытныя кадры, якіх у калектыве працуе большасць, здольны справіцца з самым напружаным заданнем.

НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер ДЭУ № 62 Аляксей Макаўчык (у цэнтры) абмяркоўвае бягучыя справы з механізатарам Леанідам Калошам і вадзіцелем пагрузчыка Анатолем Боханам.

 

ТРОЙНЯ, І ЎЖО СЕМ ДЗЯЦЕЙ

У аддзеле ЗАГС рэдакцыі паведамілі, што ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы здарылася асаблівая падзея – на свет з’явілася тройня.

Адразу трое дзетак – дзве дзяўчынкі і хлопчык, нарадзіліся ў маладой сям’і стаўбчан Сюркіных. Пры рэгістрацыі бацькі далі ім імёны – Святаслаў, Софія і Святлана, якія не толькі пачынаюцца з аднолькавай літары, але і напоўнены глыбокім хрысціянскім сэнсам. У даным выпадку на дапамогу матулі па доглядзе  немаўлят закон прадугледжвае паслугі нянькі. Тым больш, хаця сям’я і маладая, але дзетварой багатая: да нараджэння тройні ў яе ўжо было чацвёра дзяцей. Усіх цяпер – сем, а ўвогуле састаў сям’і складаецца з дзевяці чалавек. Сапраўдная паўнацэнная сям’я! На даны момант яна пражывае ў інтэрнаце філіяла маторнага завода і, як усе шматдзетныя сем’і Беларусі, мае права на паляпшэнне жыллёвых умоў з дзяржаўнай падтрымкай.

 

 

ЛЮБІЦЬ БЕЛАРУСЬ І ЯЕ ГЕРОЯЎ

На вуліцах нашага горада валанцёры руху «Добрае сэрца» дзяліліся з прахожымі сімвалічнымі валянцінкамі – «За любімую Беларусь!»

«За любімую Беларусь!» – так называлася і ўсебеларуская патрыятычная акцыя грамадскага аб’яднання «БРСМ», актыўны удзел у якой узялі валанцёры з сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы разам з сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ Янай Клімовіч. Акрамя таго, школьнікі Стаўбцоўшчыны з ахвотай адгукнуліся на прапанову напісаць прызнанне-валянцінку свайму куміру. Сярод куміраў прамільгнула нямала вядомых і знакамітых у нашай краіне людзей, аднак, як запэўніла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, рэкорд папулярнасці пабіла алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава. Усе валянцінкі ад стаўбчан і сувеніры, вырабленыя наведвальнікамі Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, будуць перададзены Герою Беларусі Дар’і Домрачавай праз Цэнтральны камітэт БРСМ.     

 

З ПРАДУКЦЫЯЙ – ДА УЛАДЗІВАСТОКА

Стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі вярнуліся з  Масквы, дзе з 9 па 13 лютага праходзіла міжнародная выстаўка «Продэкспо-2015».

– Выстаўка была яркай, відовішчнай, аздобленай дзвюма тысячамі ўдзельнікаў з розных краін свету. На гэты раз шырока былі прадстаўлены Бразілія, Аргенціна, Мексіка, якія дэманстравалі самую розную, у тым ліку экзатычную, сыравіну для мясаперапрацоўкі, – расказала дырэктар філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» Рамуальда Бурдукевіч.           

Мінскі мясакамбінат разам з філіялам «Стоўбцы», а таксама Барысаўскі і Слуцкі мясакамбінаты займалі на выстаўцы адзін стэнд і прадстаўлялі КУП «Мінаблмясамалпрам». Стаўбцоўскія вытворцы прывезлі з сабою каўбасныя вырабы, кансервавую і паштэтную прадукцыю ў шырокім асартыменце.

– Усіх жадаючых мы запрашалі за столік і прапаноўвалі дэгусціраваць свае далікатэсы, – падзялілася ўражаннямі начальнік аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Валянціна Бурдзейка. – Асаблівая цікавасць узнікла да нашых кансерваў, флякаў, паштэтаў. Якасць іх, як і большасці беларускай прадуцыі, не выклікае сумненняў. З улікам сваіх патрэб нашы патэнцыяльныя партнёры, сярод іх і вядомыя расійскія сеткавыя магазіны, падрабязна цікавіліся саставам прадукцыі, тэрмінамі яе прыдатнасці, упакоўкай, цаной і т. п. Выказвалі свае прапановы. Мы раздавалі свае буклеты, прайсы. Прадстаўленая прадукцыя іншых вытворцаў падштурхнула нас перагледзець падыходы да афармлення этыкетак, іх колеравай гамы, што таксама служыць немалаважным элементам у маркетынгавай палітыцы.  

Пасля вяртання з выстаўкі стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі вядуць шмат перамоў з патэнцыяльнымі партнёрамі адносна паставак  прадукцыі. Іх геаграфія выйшла далёка за межы Масквы і Санкт-Пецярбурга, ахоплівае шматлікія расійскія рэгіёны – Ніжні Ноўгарад, Кемерава, Валгаград, Уладзівасток, Паўднёва-Сахалінск, Саратаўскую вобласць, а таксама мае перспектыўны накірунак на Казахстан.          

Гандаль з расійскімі партнёрамі можна ажыццяўляць праз тавараправодную сетку, створаную для прадпрыемстваў мясной і малочнай галіны Мінскай вобласці прадпрыемствам «Мінаблмясамалпрам».

 

НА НАВАСЕЛЛЕ

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, якое не так даўно змяніла «месца жыхарства» – пераехала з тэрытарыяльнага цэнтра ў новыя памяшканні фізкультурна-аздараўленчага комплексу, ладзіла для знаёмства свята – «Гэта наш настрой». Запрашэнне на яго атрымалі і рабяты з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх даўнія сябры. 

– Мы супрацоўнічаем і разам адпачываем, – заўважыла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталля Макава.

Наваселле аддзялення завяршылася святочнай дыскатэкай і салодкім сталом. Але  свята працягваецца: на працягу лютага тут працуе выстаўка творчых работ «Чароўнасць нашых сэрцаў», падрыхтаваная рукамі наведвальнікаў аддзялення.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПАКУПКА СА СКІДКАЙ

Работнікі гандлю праводзяць чарговую акцыю – 28 лютага аб’яўлены адзіным днём скідак.

У рознічнай гандлёвай сетцы можна  набыць прамысловыя тавары з прадастаўленнем скідак у памеры 15-20 працэнтаў. У гэтай акцыі прымаюць удзел як вытворцы, даючы згоду на зніжэнне цэн, так і работнікі прылаўка, зніжаючы гандлёвыя надбаўкі.

Практыка паказвае: такія акцыі стымулююць пакупніцкі попыт і значна павялічваюць рознічны тавараабарот.

 

ТВОРЧАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у выніковай калегіі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, якая прайшла ў Нясвіжы.

Калегія шырока прадставіла вопыт работы пераможцаў штогадовага спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі ў 2014 годзе». Удзельнікі ведамаснай нарады маглі пазнаёміцца з вопытам калег і на выставе дасягненняў сістэмы адукацыі Мінскай вобласці, выставе метадычнай літаратуры.

З творчым прадстаўленнем на выніковай калегіі выступілі сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы і Заямнаўская сярэдняя школа, якія па выніках спаборніцтва выйшлі пераможцамі ў Мінскай  вобласці ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі вучэбнага працэсу сярод устаноў, размешчаных у гарадской і сельскай мясцовасці». У творчым выступленні прадстаўнікі гэтых школ, у адной з якіх навучаецца 1600 вучняў, а ў другой – 160, правялі такую галоўную думку – не важна, малая гэта школа ці вялікая, гарадская ці сельская, вынікі могуць быць аднолькава высокія, калі працаваць з інавацыйнымі падыходамі, развіваючы прафесійную кампетэнтнасць кіраўнікоў і педагогаў, уключаючы ў адукацыйны працэс старанні і творчасць вучняў.

 

ЗААХВОЧВАННЕ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

У цэнтральнай раённай бальніцы маюць клопат затрымаць маладыя кадры, таму распрацавана праграма падтрымкі такіх спецыялістаў.

Вітаецца імкненне медыцынскіх работнікаў да прафесійнага росту і павышэння кваліфікацыі. У мінулым годзе тром маладым урачам прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя. Тром урачам давераны кіруючыя пасады – раённага спецыяліста і загадчыкаў урачэбных амбулаторый.

Для аплаты працы маладых спецыялістаў практыкуецца павышэнне тарыфнай стаўкі да 50 працэнтаў паводле кантракта, прадастаўляюцца дадаткова два дні да чарговага водпуску. Зацверджаны таксама паквартальныя надбаўкі за інтэнсіўнасць працы  на падставе вынікаў дзейнасці да 50 працэнтаў. Выплачваюцца прэміі пры выкананні паказчыкаў мадэлі канчатковых вынікаў. Стымулюецца сумяшчэнне прафесій.  Створаны перспектыўны рэзерв кадраў. Але самай вострай застаецца жыллёвая праблема. Маладых спецыялістаў імкнуцца забяспечыць інтэрнатам. У мінулым годзе ім выдзелена 12 інтэрнатных месцаў і выплачана ў агульнай суме 48 мільёнаў рублёў на кампенсацыю расходаў на пражыванне.

 

ПА ПРАГРАМЕ ГОДА

У бягучым годзе ў цэнтральнай раённай бальніцы будзе працягвацца праграма правядзення рамонтаў. Плануецца адрамантаваць гінекалагічнае, інфекцыйнае аддзяленні, паліклініку, пральню, гаражы, будуць праведзены планавыя рамонты ў сельскіх лячэбна-прафілактычных установах.

У мінулым годзе ў цэнтральнай раённай бальніцы на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было затрачана каля пяці мільярдаў рублёў.

Адрамантавана хірургічнае аддзяленне,  праведзены рамонт у палатах  тэрапеўтычнага аддзялення, адрамантавана аддзяленне дзённага прабывання,  выкананы работы  ў Дзераўнянскай  і  Рубяжэвіцкай участковых бальніцах,  добраўпарадкавана тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы. Выканана рэканструкцыя першага пускавога комплексу аперблока.

Большая частка ўсіх рамонтных работ выконваецца сіламі  ведамаснай брыгады.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *