Ураджай-2015

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ЧАСУ НА РАСКАЧКУ НЯМА

Першымі ў раёне прыступілі да падсявання шматгадовых траў пад азімыя культуры працаўнікі ААТ «Каганец». У мінулыя выхадныя вывеў на палеткі трактар «Беларус-82» з сеялкай СПУ-6 механізатар Дзмітрый Трацяк. Выканаць гэтую тэхналагічную аперацыю неабходна на плошчы 100 гектараў. 

– Падсяваем канюшыну пад азімае трыцікале, – расказвае галоўны аграном Дзмітрый Вашкевіч. – У нас распрацаваны план правядзення палявых работ, згодна з якім пачалі падкормку пашаў калійнымі ўгнаеннямі. Заняты на гэтай рабоце Ігар Логінаў, які працуе на спецмашыне «Раса». Фосфарных угнаенняў на пасяўную назапасілі. Азотных хопіць для таго, каб правесці падкормку азімых першы раз і ўнесці ў асноўную запраўку падчас сяўбы  яравых культур. Нашы хлебаробы  ў хуткім часе будуць уключаюцца ў работу па падрыхтоўцы глебы да веснавой сяўбы. Часу на раскачку няма.

Глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты ў таварыстве адрамантаваны і стаяць на лінейцы гатоўнасці. Дзмітрый Яўгеньевіч адзначае са станоўчага боку інжынерную службу, якую ўзначальвае Валерый Літвінчык. Тэхніка падчас правядзення палявых работ не падводзіць, што дазваляе своечасова спраўляцца з пасяўнымі і ўборачнымі кампаніямі. Паводле слоў галоўнага спецыяліста,  для правядзення яравой сяўбы назапашана  дастатковая колькасць паліва. Летась у гаспадарцы ўпершыню атрымалі з кожнага гектара 37,8 цэнтнера збожжа і намалацілі звыш пяці тысяч тон.

– Пастараемся і сёлета не знізіць паказчык, а калі паспрыяе надвор’е, то і павялічыць, – сказаў Дзмітрый Вашкевіч. – І ўжо зараз прыкладаем дзеля гэтага ўсе намаганні.

 

ЗАПРАЎЛЯЮЦЬ ГЛЕБУ АРГАНІКАЙ

Каляндарная зіма завяршаецца, і ў хлебаробаў найпершы клопат скіраваны на тое, каб спаўна заправіць глебу ўгнаеннямі. У міжсезонне механізаваныя звенні сельгаставарыстваў раёна плённа папрацавалі і нарыхтавалі пад яравую сяўбу звыш пяцісот тысяч тон арганікі – гэта больш за запланаваны аб’ём. Вывезена на палеткі звыш 450 тысяч тон ад нарыхтаванага, а ўнесена ў глебу нямногім больш за 40 працэнтаў «вітамінаў урадлівасці». Сярод сельгаставарыстваў найлепш спрацавалі ў даным накірунку працаўнікі ААТ «Жацерава». У гэтай гаспадарцы нарыхтавана каля 33 тысяч тон арганікі, што складае звыш 130 працэнтаў да плана. Практычна ўся яна вывезена і ўнесена.

На вывазцы арганікі вылучыліся вадзіцелі Уладзімір Аўласін, Мікалай Дударэвіч і Вячаслаў Сідаровіч, механізатары Уладзімір Ермакоў і Сяргей Бандаровіч. На ўнясенні шчыравалі работнікі Мінскага райаграсэрвіса.

 

… І НАБЫВАЮЦЬ ТУКІ

Сельгаспрадпрыемствы працягваюць назапашваць пад яравую сяўбу мінеральныя ўгнаенні. Пакуль што ўвогуле па  раёне гаспадаркі маюць чвэрць тукаў да патрэбнасці. Больш за іншых у ААТ «Вялікі Двор» – 75 працэнтаў,  практычна пад поўную запраўку набыта калійных угнаенняў. А вось у ААТ «Вішнявецкі-агра» ў наяўнасці амаль у паўтара раза больш  за неабходнае фосфарных угнаенняў.

Акрамя гэтага для льнаводчых гаспадарак за сродкі раённага бюджэту закуплена 141 тона АФК (грануляваных складана-змешаных мінугнаенняў з утрыманнем мікраэлементаў), неабходных для  вырошчвання гэтай культуры. Заказана тры тысячы тон АФК  для ўнясення пад цукровыя буракі. Дапамогу ў  набыцці гэтай мінеральнай падкормкі  акажа Гарадзейскі цукровы камбінат. За ўласныя сродкі таварыстваў запланавана набыць  180 тон угнаенняў пад бульбу. Лінія па вытворчасці вышэйназваных угнаенняў адкрыта на ААТ «Беларуськалій».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *