Дружыннік, на выхад!

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

Адно з першых пасяджэнняў штаба добраахвотных народных дружын у 2015 годзе прайшло ў нетрадыцыйным фармаце – з узнагароджаннем лепшых камандзіраў дружын прадпрыемстваў раёна.

Падводзячы вынікі работы дружын за мінулы год, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель не прамінуў заўважыць: «У тым, што ў раёне на 19 працэнтаў знізілася злачыннасць, ёсць  заслуга і дружыннікаў».

Намаганнямі дружыннікаў раёна было спынена 131 адміністрацыйнае правапарушэнне. Несумненна, што значны ўклад у гэтую статыстыку ўнесены дружынай філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы пад кіраўніцтвам камандзіра Яўгена Комара. З гэтага года Яўген Дзмітрыевіч саступае свой грамадскі пост не менш баявому члену дружыны – супрацоўніцы службы аховы прадпрыемства Наталлі Жаўнерчык. 

– Дзяжурства членаў добраахвотных народных дружын адбываецца ў адпаведнасці з графікам, – зазначае інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Дзяніс Макарэвіч. – Маторнікі не толькі адказна яго прытрымліваюцца, але і не адмаўляюцца ад пазапланавых выхадаў. Нам яны аказваюць дапамогу і ў ахове правапарадку на вуліцах, і ў вырашэнні іншых пытанняў.

Другое месца прысуджана дружыне ПМК-233 на чале з галоўным механікам Іванам Бакульманавым. Трэцяе месца – дружыне Стаўбцоўскіх электрасетак на чале з намеснікам начальніка службы транспарту Генадзем Пальчэўскім.

Усім тром камандзірам дружын-пераможцаў  ад раённага выканаўчага камітэта ўручаны падзячныя лісты з грашовым узнагароджаннем.  

Як сведчыць аналіз, эфектыўная дзейнасць добраахвотных народных дружын назіраецца на тых прадпрыемствах, дзе кіраўніцтва з разуменнем ставіцца да гэтых грамадскіх фарміраванняў і садзейнічае вырашэнню іх надзённых пытанняў. Асноўныя сярод іх –  матывацыя членаў дружын і выдзяленне для дзяжурстваў дружыннікам службовага транспарту. Таму слушным будзе заклік да кіраўнікоў прадпрыемстваў:  ідзіце дружыннікам насустрач!                

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

НА ЗДЫМКУ: інструктаж з камандзірамі лепшых добраахвотных дружын раёна.

Фота аўтара

 

НА 6-Й СТАРОНЦЫ ГАЗЕТЫ “ПРАМЕНЬ” МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ:

  • інфармацыю “Водгук «Благовести» Уладзіміра Кухарчыка, начальніка крымінальна-выканальніцкай інспекцыі райаддзела міліцыі, пра акцыю «Благовесть», якая прайшла ў раённым аддзеле ўнутраных спраў;

пра Дзень цвярозасці, які прайшоў на Стаўбцоўшчыне ў трэці чацвер месяца, у заметцы “З “асобнай думкай”.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *