Памяць

Дзякуй, салдат! Нумары

image_pdfimage_print

НАМ ДАВЕРАНА

У стаўбцоўскай гімназіі № 1 адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста «Нам даверана памяць». У рамках патрыятычнай акцыі «Дзякуй за жыццё!» і «Дзякуй за перамогу!» 20 гімназістаў папоўнілі рады ГА БРСМ. Камсамольскія білеты і значкі ім уручылі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Аляксей Палянскі.

На працягу ўсяго мерапрыемства былі паказаны хронікі ваенных гадоў. Удала ўпісаўся ў праграму і канцэрт, падрыхтаваны вучнямі. Харэаграфічную замалёўку «Захады пунсовыя» выканалі вучні 2 «Б» класа. Душэўна была выканана песня «Журавы» дзевяцікласнікам Аляксандрам Зяньковічам. Шасцікласнік Сяргей Тарасаў выканаў песню «Армія родная». Піянеры 5 «Б» класа расказалі аб юных патрыётах, чыё дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тых подзвігах, якія яны здзейснілі. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць юных герояў, якія загінулі за шчасце і свабоду сваёй Радзімы.

Камсамольцаў прыйшлі павіншаваць і акцябраты піянерскай дружыны «Сузор’е». Вучні 8 «А» і 7 «Б» класаў выканалі танец «Беларусь». На заключэнне прагучала песня «Ты выбіраеш сам», якая стала папулярнай сярод камсамольцаў.

Святлана АНТОНАВА

 

У КАЛЕКТЫВЕ. ПРЫКЛАД – З «АФГАНЦАЎ»

У калектыўным дагаворы Стаўбцоўскага доследнага лясгаса асобна вылучаны работнікі, якія маюць статус воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Безумоўна, 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, ім прадугледжваецца дадатковы выхадны, каб была магчымасць прыняць удзел у мітынгу ля помніка загінуўшым землякам, сустрэцца з таварышамі і аднапалчанамі… Цёплае слова для кожнага з іх, чатырох сваіх работнікаў, знаходзіць кіраўніцтва лясгаса і тых вытворчых падраздзяленняў, непасрэдна ў якіх працуюць воіны-інтэрнацыяналісты. На прадпрыемстве штогод знаходзяць магчымасць падтрымаць іх і фінансава – прэміяй у памеры дзвюх базавых велічынь.

Але, галоўнае, воіны-інтэрнацыяналісты не застаюцца ў сваім калектыве без увагі. Пра іх, уладальнікаў медалёў «За баявыя заслугі», нагруднага знака «Выдатнік пагранвойскаў» 1 і 2 ступеняў, ведаюць маладыя калегі. І самі воіны-інтэрнацыяналісты ў працоўнай дзейнасці служаць прыкладам для іншых. Аляксандр Фенька працуе вадзіцелем на вывазцы лесу, Раман Садоўскі – трактарыстам на вывазцы і тралёўцы лесу Хатаўскога лясніцтва, Віктар Недзень – вальшчыкам лесу, брыгадзірам лесанарыхтоўчай брыгады Хатаўскога лясніцтва, Алег Ігнаценя – вальшчыкам лесу Прудскога доследнага лясніцтва.

Кожны з іх працуе ў лясгасе даўно і за гэты час заслужыў нямала працоўных адзнак ад кіраўніцтва лясгаса, раённага выканаўчага камітэта і Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Нагадаем, што партрэт Рамана Садоўскага быў занесены на раённую Дошку гонару, а Аляксандр Фенька не раз выходзіў пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод вадзіцеляў на вывазцы лесу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

У МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ВАЙНЫ

Пераможцы і прызёры пятай зімовай раённай спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу, у якасці заахвочвання, здзейснілі паездку ў Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе змаглі паглядзець новую экспазіцыю і атрымаць незабыўныя ўражанні. Цікавай была і аглядная экскурсія па сталіцы з наведваннем Траецкага прадмесця, касцёла святых Сымона і Алены, Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, гарадской Ратушы і  нацыянальнай бібліятэкі. Правяла яе экскурсавод турыстычнага прадпрыемства «Гостина».

Спонсарам паездкі выступіў раённы Аграпрамысловы саюз.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *