Абслугоўванне

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

МАЙСТАР-КЛАС ПРАФЕСІЯНАЛА

Ганну Амельчанка мы сфатаграфавалі на яе рабочым месцы. Але не ў Наваколасаўскім комплексна-прыёмным пункце, дзе яна працуе цырульнікам, а ў Літвенскім сельскім клубе.

Па графіку цырульнікі раённага камбіната бытавога абслугоўвання выязджаюць у сельскую мясцовасць для аказання паслуг вяскоўцам. Ганна Амельчанка часта выконвае гэтую місію. Больш таго, яна бярэ з сабою і маладых спецыялістаў, што для іх з’яўляецца майстар-класам прафесіянала, які аддаў любімай рабоце дзесяцігоддзі свайго жыцця.

 

***

НА 4-Й СТАРОНЦЫ ГАЗЕТЫ ЧЫТАЙЦЕ ПРА АБСЛУГОЎВАННЕ:

Сярод інфармацыі,  найчасцей запатрабаванай намі, – і навіны аб банкаўскіх паслугах. Пастаянна мяняецца курс валют, прапануюцца новыя працэнтныя стаўкі па ўкладах, не застаюцца пастаяннымі і працэнтныя стаўкі па крэдытах. Адна справа – даведацца аб гэтым з інтэрнэту ці іншай інфармацыйнай крыніцы, і зусім іншая – у працэсе жывых зносін з банкаўскімі работнікамі. нфармацыя Ланы СВЯТЛІЦКАЙ “ДЗЕНЬ КЛІЕНТА. ПРАДУКТ, ЯКІ ПРАПАНУЕ БАНК”).

 

Мінулы год адзначаны на Стаўбцоўшчыне значным ростам і высокім узроўнем прадастаўлення сучасных паштовых паслуг.

Асаблівую папулярнасць набылі ўнутраная і міжнародная паскораная пошта. Адпраўленні па іх выраслі ў параўнанні з 2013 годам на 188 і 286 працэнтаў адпаведна. З першых дзён паспяхова «пайшла» і адносна новая паслуга – адпраўленні лінейкі «Камфорт». Пры гэтым, нельга не заўважыць, стабільна высокім застаецца попыт і на такую традыцыйную паштовую паслугу як адпраўка пасылак. (Інтэрв’ю Таццяны ПЯТКЕВІЧ “СУВЯЗЬ. ПАПУЛЯРНАЕ ТОЕ, ШТО «КАМФОРТ»).

 

У аб’яднанні камунальных службаў працуе нямала прафесіяналаў сваёй справы, якія ўпэўнена трымаюць руку на пульсе камунальнага жыцця раёна. Сярод іх – аператар аварыйна-дыспетчарскай службы Уладзімір Лянцэвіч. (Заметка Таццяны ПЯТКЕВІЧ “У НАШЫМ ГОРАДЗЕ. На сувязі – камунальнікі”).

 

Санітарнай службай працягваецца работа па абароне спажывецкага рынку ад нядобраякаснай прадукцыі. (Інфармацыя Ігара КУНЦЭВІЧА, галоўнага санітарнага ўрача раёна “САНІТАРНАЯ СЛУЖБА. АБАРОНА СПАЖЫВЕЦКАГА РЫНКУ”).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *