Творчыя сустрэчы

Захапленні Нумары

image_pdfimage_print

ВЯСНЕ ЎСМІХАЙЦЕСЯ

Чарговае пасяджэнне ўніверсітэта трэцяга ўзросту прайшло з масленічнымі блінамі ды скокамі і было аздоблена паэзіяй вясны, багатых народных традыцый.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  напрацаваны трывалыя сувязі з рознымі творчымі калектывамі і арганізацыямі раёна, якія могуць упрыгожыць любую сустрэчу і напоўніць яе не толькі цікавай, а і разнастайнай карыснай інфармацыяй. Менавіта так адбылося і на гэты раз, калі ў аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян былі запрошаны ў госці ўзорны дзіцячы калектыў народнай песні Стаўбцоўскай школы мастацтваў «Жавароначкі» (мастацкі кіраўнік –Людміла Канаплянікава-Доўнар, акампаніятар – Ягор Дырда), настаяцель Свята-Аннінскай царквы Аляксандр Марцінчык, псіхолаг Таццяна Дудзько і банкаўскі работнік Таццяна Гардзіевіч. Яны далі адказы на ўсе пытанні, якія хвалявалі прысутных. А наведвальнікі ўніверсітэта трэцяга ўзросту, трэба сказаць, людзі не з пасіўнага і не з баязлівага дзясятку, многія  пішуць вершы і паціху асвойваюць камп’ютар… Іх шмат што цікавіць, і самі яны заўсёды гатовы прадэманстраваць тое, што ўмеюць. Напрыклад, за масленічным сталом, які аздобілі блінамі ды аладкамі ўласнай выпечкі.

Пр

 

МАСЛЕНІЦА Ў АГРАГАРАДКУ

Старшыня ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Аляксандр Карнічэнка падтрымаў нашу прапанову аб правядзенні ў аграгарадку Любкаўшчына свята “Масленіца”.

Свята, арганізаванае на пляцоўцы побач са школай, атрымалася надзвычай бойкім. Зазывалі народныя песні і танцы, запрашаў карагод вакол вогнішча і сімвала свята – чучала Масленіцы. Падчас прадстаўлення было месца і спартыўнаму турніру, які ўключаў у сябе традыцыйныя забавы – лажанне па падарунак на слуп, падняцце гіры, хакей з мячом і шмат чаго яшчэ. Самым папулярным аказаўся конкурс з падарункам на слупе.

Дзякуючы падтрымцы сельгаставарыства  для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны цудоўныя прызы і сувеніры, прайшла бяспройгрышная латарэя, што надало святу асаблівы каларыт. Усе сілкаваліся масленічнымі блінамі. Стравы прыгатавалі вучні і іх бацькі, а таксама калектыў сталовай гаспадаркі.

Выхаванне падрастаючага пакалення на традыцыях нашых продкаў – адна з важнейшых задач, якую ставіць перад сабою педагагічны калектыў школы на чале з дырэктарам Т. М. Сахар. У век высокіх тэхналогій гэтыя традыцыі вяртаюць нас да спрадвечнага –  да сваіх каранёў і гісторыі. Ведаць іх, вывучаць і захоўваць найлепш атрымліваецца сумеснымі намаганнямі – школы, бацькоў, сельгаставарыства, работнікаў сельскага Дома культуры і іншых службаў.

Ірына ВАНАГЕЛЬ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Любкаўшчынская СШ”



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *