Сагрэты малітвай і любоўю

Дабрачыннасць Нумары

image_pdfimage_print


царква
Ужо другі год у Свята-Аннінскай царкве па ініцыятыве айца Георгія праходзіць дабрачынная ражджэственская акцыя для дзяцей-сірот, дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў.
Сектар аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама пад кіраўніцтвам Алены Гамза 7 студзеня арганізаваў прыезд дзяцей са Старасвержанскай, Залужскай і Аталезскай школ у Свята-Аннінскую царкву. У гэты святочны дзень храм быў запоўнены дзецьмі, бацькамі выхаванцаў нядзельнай школы, педагогамі.
Акцыі папярэднічала святочнае богаслужэнне са спяваннем прыгожых ражджэственскіх трапара і канона. Гэта дапамагло прысутным пранікнуцца прыгажосцю свята, малітвенна адчуць усю глыбокую яго сутнасць.
Па традыцыі выхаванцы нядзельнай школы пры Свята-Аннінскім храме падрыхтавалі ражджэственскае касцюміраванае прадстаўленне. Кранальна да слёз слухаць і глядзець, як вусны дзяцей праслаўляюць Богадзіця Хрыста.
Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Марцінчык павіншаваў прысутных з Ражджаством Хрыстовым, падзяліўся радасцю, якая ў гэтыя святыя дні перапаўняе сэрца кожнага веруючага.
Затым айцец Георгій уручыў запрошаным салодкія падарункі. 100 навагодніх падарункаў, як і мінулы год, ахвяравалі для дзяцей дабрачынцы з Мінска. Айцец Георгій звярнуўся да дзяцей з пажаданнямі быць паслухмянымі ў выхаванні ў іх добрых якасцяў, каб мець сілы супрацьстаяць таму злу, якое існуе ў грамадстве, вучыцца жыць у дабры і любові.
Шумная дзятва раз’язджалася з выдатным настроем. Педагогі выказвалі ўдзячнасць за дабрачыннасць і за той святочны ражджэственскі настрой, які можа стварыць толькі богаслужэнне з узвышанымі прыгожымі песнапеннямі. Лана СВЯТЛІЦКАЯ
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *