Перад святам жанчын

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

БЕЛАРУСКАЕ, ЯКАСНАЕ ДЫ СМАЧНАЕ

Купляйце наша, беларускае, якаснае ды смачнае! Так рэкламуе  прадукцыю Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» маркетолаг Анастасія Шчэцька. На сакавіцкае свята самы раз будзе паласавацца мясцовымі сокамі, напоямі, джэмамі, якія будуць добрым пачастункам на кожным стале.

Прадпрыемства асвойвае выпуск новых відаў прадукцыі, стараецца задаволіць патрэбы спажыўцоў. І гэта ўсё плён працы пераважна жаночага калектыву.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ДОБРЫЯ НАВІНЫ, ШЧАСЛІВЫЯ ПАДЗЕІ

Стараста вёскі Жацерава Рэгіна Васілеўская па выніках работы за мінулы год прызнана лепшай сярод калег – ёй прысуджана першае месца. Рэгіна Чаславаўна мясцовая, добра ведае ўсіх людзей і рупіцца на гэтай грамадскай пасадзе дваццаць гадоў.   У Жацераве налічваецца 39 двароў, дзе пражываюць 86 чалавек. Вяскоўцы паважаюць свайго старасту і слухаюцца, парадак падтрымліваецца. Рэгіна Чаславаўна арганізуе людзей на суботнікі. Ходзіць па дварах і, калі трэба, ушчувае тых, чые падворкі не глядзяцца належным чынам. Стараецца, каб вёска выглядала годна. Варта дадаць, што Рэгіна Васілеўская на працягу шасці скліканняў з’яўлялася дэпутатам сельскага Савета і шмат добрых спраў зрабіла для людзей.

А працуе Рэгіна Чаславаўна мастацкім кіраўніком у Горкаўскім сельскім Доме культуры. Гэтая прыгожая і абаяльная жанчына мае добры голас і ўжо звыш трыццаці гадоў спявае ў вакальным ансамблі «Дольніца», які сама і стварала. Калектыву тры гады назад прысвоілі званне «народны».

Рэгіна Чаславаўна шчаслівая маці. Нарадзіла і выхавала дваіх дзяцей, якія яе вельмі любяць. Яны ўжо даўно маюць свае сем’і, але не забываюць роднае гняздзечка. Сын жыве ў Фаніпалі. Нядаўна справіў наваселле – пабудаваў у жыллёва-будаўнічым кааператыве трохпакаёвую кватэру. Ён адмысловы разбяр па дрэве. А дачка пасялілася недалёка ад маці, у роднай вёсцы. Узялі разам з мужам у арэнду зямлю, трымаюць на падворку  карову. У Рэгіны Васілеўскай тры ўнучкі і два ўнукі. Кожную пятніцу ўсе яны збіраюцца ў бабулі, якая заўжды вельмі рада іх бачыць і пабалаваць смачненькім. І дзеці, і ўнукі штогод абавязкова віншуюць матулю і бабулю з вясновым святам – жаночым днём 8 Сакавіка. Абавязкова дораць падарункі, зробленыя, у тым ліку, і сваімі рукамі, чым дастаўляюць жанчыне вялікае задавальненне.

Надзея БАТАЛКА

 

У БАСЕЙН – УСЁЙ СЯМ’ЁЙ

Ужо не адзін год прафсаюзная арганізацыя энергазбыта прадастаўляе магчымасць сваім працаўнікам сем’ямі наведваць басейн аздараўленчага комплексу Гарадзейскага цукровага камбіната.

Прафсаюз аплачвае гэтыя паслугі паводле дагавору з прадпрыемствам. Стымулюючы сямейны адпачынак, прафсаюз падтрымлівае  аздараўленне і ў ведамаснай аздараўленчай базе «Энергетык» у Ждановічах. Многія  працаўнікі энергазбыта скарыстоўваюць магчымасць адправіць у санаторый-прафілакторый сваіх дзяцей- студэнтаў. База адпачынку знаходзіцца побач са сталіцай, што стварае зручнасці для сумяшчэння вучобы і адпачынку.

Прапагандзе здаровага ладу жыцця садзейнічае і правядзенне летніх, восеньскіх, вясновых і зімовых спартакіяд з фінансавай падтрымкай прафсаюза. Ужо больш за пяць гадоў узначальвае прафсаюзную арганізацыю энергазбыта інжынер-праграміст Алена Свекатун. Свае арганізатарскія здольнасці, уменне пераканаць, настроіць калектыў на пазітыў яна спаўна рэалізоўвае на гэтай грамадскай пасадзе. Працаўнікі разам з сем’ямі атрымалі запрашэнне наведаць святочную праграму ў сталіцы з удзелам прафесійных майстроў эстрады, арганізаваную да 8 Сакавіка прафсаюзам гэтага ведамства.

 

ДЭСЕРТ З ВЯРШКАМІ

Кандытарскі цэх райспажыўтаварыства да свята 8 Сакавіка парадуе стаўбчан і ўсіх пакупнікоў новым тортам «Кава з вяршкамі».

А наогул, у асартыменце цэха – 20 найменняў тортаў. Вытворцы ласункаў у кафэ «Забава» практыкуюць акцыі для пакупнікоў – святочныя скідкі на асобныя віды кандытарскай прадукцыі. Такая акцыя прадугледжана і на 8 Сакавіка. У перадсвяточныя дні цэх, які ўзначальвае Ганна Шахнер,   працуе ва ўзмоцненым рэжыме, каб забяспечыць усе гандлёвыя кропкі горада і раёна святочнай прадукцыяй.

Так было і да свята мужчын – 23 лютага. Кандытарскі цэх вырабіў нямала тортаў на заказ з адпаведнай атрыбутыкай – у выглядзе танка, пагонаў і іншых знакаў, якія характарызуюць абаронцаў Айчыны. Кандытары атрымалі нямала слоў удзячнасці за сваю творчасць і майстэрства, аб чым сведчыць і кніга водгукаў і прапаноў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *