Узяць чужы боль

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Многім з чытачоў, напэўна ж, не трэба і гаварыць, хто на гэтым здымку. У нашым невялікім горадзе ўрачы вузкіх спецыяльнасцяў, ды яшчэ тыя, хто працуе на прыёме ў паліклініцы, – людзі вядомыя. І атарыналарынголага Аліну Цвірка шмат хто добра ведае ў твар. Хоць калі-небудзь ды прыходзілася звярнуцца да яе на прыём з хваробамі вуха, горла, носа. Ці, можа, прывесці да доктара сваіх дзяцей.

Многія заўважылі, што Аліна Зянонаўна надзвычай удала ўмее наладзіць кантакт з дзецьмі. І гэта не проста дар. Яшчэ і яе падрыхтоўка ў медінстытуце па спецыяльнасці педыятрыя. Аднак калі яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку, месца педыятра ў цэнтральнай раённай бальніцы не аказалася, і ёй прапанавалі перападрыхтоўку па спецыяльнасці атарыналарынголаг. Аліна Зянонаўна згадзілася, аб чым ніколькі не шкадуе. Яна знайшла сябе на гэтай пасадзе. А што датычыць педыятрыі, то тут  шырокае поле дзейнасці засталося. І не толькі ў непасрэднай урачэбнай практыцы, але і ў асветніцкай рабоце. Колькі можна даць слушных парад бацькам, каб яны паклапаціліся граматна захаваць здароўе сваіх дзяцей, папярэдзіць непажаданыя сітуацыі. Аліна Цвірка мае ўнікальны дар наладзіць кантакт з пацыентам, пераканаць яго: дзе трэба пажартуе, калі трэба – суцешыць. І заўсёды на яе твары можна ўбачыць прыветную ўсмешку, добразычлівасць, ураўнаважанасць, хоць захаваць усё гэта пры напружаным графіку прыёму пацыентаў не так і проста. Гэта адзін з тых кабінетаў у райпаліклініцы, калі «фортачкі» здараюцца рэдка. Некаторыя дзяжурствы не пакідаюць сіл ва ўрача. Аднак гэтага ніхто не заўважыць. Вас сустрэне ўважлівы позірк Аліны Цвірка, якая цярпліва выслухае, старанна агледзіць хворага. Як інакш, у яе ж такая высокая місія – зняць чужы боль.

Мы сёння расказваем пра ўрача атарыналарынголага першай кваліфікацыйнай катэгорыі Аліну Цвірка з такой нагоды – яе фотаздымак занесены на раённую Дошку гонару.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПРАФІЛАКТЫКА Ў РАДЗІЛЬНЫМ АДДЗЯЛЕННІ

З 5 па 18 сакавіка радзільнае аддзяленне закрыта на прафілактычную мыйку. Такое санітарна-гігіенічнае мерапрыемства праводзіцца кожны год.

Парадзіхі з нашага раёна на гэты перыяд будуць дастаўляцца ў нясвіжскую ці дзяржынскую бальніцы.

Такія ж планавыя санітарныя мерапрыемствы праводзяцца па графіку і ў іншых раёнах. На гэты перыяд парадзіх з суседніх бальніц прымае наша радзільнае аддзяленне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *