Супрацьстаяць карупцыйным дзеянням

Нумары Пракурорскі нагляд

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзены аналіз стану законнасці па выкананні заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй, і работы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці і іншых карупцыйных праяў за 2014 год.

Барацьба з карупцыяй з’яўляецца адным з важнейшых напрамкаў унутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Пытанні супрацьдзеяння гэтай загане набываюць асаблівую значнасць у перыяд эканамічных пераўтварэнняў, якія праводзяцца ў краіне. Ва ўмовах праверкі захавання антыкарупцыйнага заканадаўства становяцца важнейшай формай выяўлення фактаў карупцыйных праяў і своечасовага прыняцця мер пракурорскага рэагавання, уключаючы кампенсацыю прычыненага ўрону і прыцягнення вінаватых да адказнасці. Эфектыўнасць такіх праверак можа быць забяспечана шляхам больш шырокага прыцягнення магчымасцяў аператыўных і кантралюючых органаў.

У 2014 годзе на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна выяўлена 13 карупцыйных злачынстваў і 29 эканамічных. За аналагічны перыяд 2013 года выяўлена 11 карупцыйных злачынстваў і 30 эканамічных.

Карупцыйныя правапарушэнні найбольш шырока былі распаўсюджаны ў сферы сельскай гаспадаркі (шэсць фактаў), эканамічныя злачынствы – у сферы гандлю (10 фактаў). Асноўнымі прычынамі з’яўляецца адсутнасць належнага ведамаснага кантролю з боку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райспажыўтаварыства за фінансавай дысцыплінай на месцах.

У справаздачным перыядзе на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна выяўлена пяць карупцыйных злачынстваў па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), у адносінах да дзяржаўных службовых асоб.

Так Стаўбцоўскім РАСК 19.11.2013 узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да М. А. Цупруна, які са снежня 2012 г. па лістапад 2013 г. працаваў на пасадзе начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Стаўбцоўскага РАУС, а 17.03.2014 выяўлены дадатковы факт учынення ім злачынства. У ходзе следства ўстаноўлена, што М. А. Цупрун, працуючы на пасадзе начальніка АГіМ РАУС, з’яўляючыся службовай асобай, злоўжываў паўнамоцтвамі, прадастаўленымі яму ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Ён склаў свядома лжывую заяву аб рэгістрацыі па месцы знаходжання грамадзянкі Расійскай Федэрацыі Е. В. Башылавай. Часовая рэгістрацыя па адрасе: Стаўбцоўскі раён, п. Наваколасава, вул. Перамогі, 12/61, з’яўлялася дакументам, неабходным для працягу дазволу на часовае пражыванне грамадзянкі  на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пасля складання заявы ён распісаўся ва ўказаным дакуменце і, узгадніўшы загадзя падложнае заключэнне «Аб выдачы дазволу на часовае пражыванне Е. В. Башылавай тэрмінам на адзін год у Рэспубліцы Беларусь», прадаставіў яго на зацвярджэнне начальніку Стаўбцоўскага РАУС. Гэта выклікала прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, што выразілася ў падрыве аўтарытэту, прэстыжу і дыскрымінацыі органаў дзяржаўнай улады.

Крымінальная справа разгледжана судом Нясвіжскага раёна. М. А. Цупрун прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 КК і прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у суме 30 мільёнаў рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін пяць гадоў.

Аналіз матэрыялаў крымінальных спраў карупцыйнай накіраванасці паказвае, што меры, якія прымаюцца, у асноўным носяць спыняльны характар. Да гэтага часу не цалкам забяспечаны ведамасны кантроль за фактамі карупцыйных праяў патэнцыяльна рызыкоўных суб’ектаў гаспадарання ўпраўленчай дзейнасці і сістэма аператыўнага адхілення такіх асоб ад займаемых пасад.

Дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна малаэфектыўна рэалізуюцца арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы па папярэджанні карупцыі. Пракуратурай раёна каардынуецца дзейнасць суб’ектаў, што ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, нацэльваючы іх на комплексны падыход у вырашэнні ўказанай праблемы, больш актыўнае выкарыстанне ў гэтай рабоце матэрыяльных і інтэлектуальных рэсурсаў рэгіёна, патэнцыялу працоўных калектываў.

Так, 31.07.2014 праведзена міжведамасная нарада «Аб стане і эфектыўнасці работы ГБЭП Стаўбцоўскага РАУС па выяўленні і спыненні карупцыйных злачынстваў». Устаноўлена, што арганізацыя аператыўна-вышуковай дзейнасці ГБЭП Стаўбцоўскага РАУС не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням, прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў карупцыйнай накіраванасці адсутнічае. Не выяўлены карупцыйныя злачынствы ў стратэгічных галінах эканомікі, злоўжыванні службовых асоб пры правядзенні аўкцыёнаў, тэндараў на закупку сыравіны і матэрыялаў, пры прыватызацыі дзяржуласнасці, выдзяленні ўчасткаў і размеркаванні жылля.

Выяўленне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці звязана не з вынікамі мэтанакіраванага комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а з праверкамі афіцыйных паведамленняў грамадзян і арганізацый.

Па выніках нарады начальніку Стаўбцоўскага РАУС дадзены рад даручэнняў, накіраваных на паляпшэнне эфектыўнасці работы ў данай сферы, у т. л. ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з карупцыяй. Указана цалкам забяспечыць няўхільнае захаванне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, надзейную абарону правоў грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы.

Правядзенне праверак антыкарупцыйнага заканадаўства – адзін з важнейшых метадаў, які пракуратура раёна прымяняе ў барацьбе з карупцыяй. У 2014 годзе праведзена пяць агульнанаглядных праверак захавання антыкарупцыйнага заканадаўства, а іменна ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РУП «Стаўбцоўскае АКС», ДДЛГУ «Стаўбцоўскі доследны лясгас», УП «Стаўбцоўскае ХПП» і ААТ «ТБЗ Нёман». Па выніках праверак унесена пяць прадстаўленняў, чатыры службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку адна асоба вызвалена ад займаемай пасады.

Да ліку найбольш распаўсюджаных парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, якія выяўляюцца ў ходзе пракурорскіх праверак, працягваюць заставацца непаўната і неэфектыўнасць мер, што прымаюцца кіраўніцтвамі арганізацый для папярэджання, выяўлення і выкаранення карупцыі. Адзначаны адсутнасць антыкарупцыйных камісій і планаў мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі, недавядзенне да службовых асоб патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства і т. п. Назіраецца неналежная дзейнасць кадравых службаў у патрабаванні дэкларацый аб даходах і маёмасці, пісьмовых абавязацельстваў па недапушчэнні карупцыі, незахаванне парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг), прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

Акрамя таго, у 2014 годзе пракуратурай раёна ўзбуджана дзве крымінальныя справы па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь, якія аб’яднаны ў адной вытворчасці, а 18.08.2014 Стаўбцоўскім РАСК пачата  папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе і крымінальнае праследаванне ў адносінах да У. В. Палазкова спынена на падставе п. 4 ч. 1 арт. 29 КПК (у выніку акта амністыі).

Факты сведчаць аб тым, што карупцыйныя праявы працягваюць мець месца на тэрыторыі раёна і носяць даволі распаўсюджаны характар, а прафілактычныя мерапрыемствы па барацьбе з карупцыяй, якія праводзяцца, недастатковыя і патрабуюць значнай карэкціроўкі і неадкладнай актывізацыі.

Па выніках работы за 2014 год пракуратурай раёна ў адрас старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама накіравана адпаведная інфармацыйная запіска аб актывізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні ўчынення злачынстваў і іншых правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці ў далейшым, а таксама прыняцці рашэння па распрацоўцы і рэалізацыі раду дадатковых мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыйным праявам.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор Стаўбцоўскага раёна

 

***

“УХІЛІЎСЯ АД АБАВЯЗКАЎ”

Пракуратурай Мінскай вобласці па выніках разгляду скаргі былога ваеннаслужачага тэрміновай ваеннай службы ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да начальніка медыцынскага пункта адной з воінскіх часцей па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзеянне ўлады).

Аб гэтым чытайце на 4-й старонцы газеты ў інфармацыі Дзяніса КУЗНЯЦОВА,, старшага пракурора аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Мінскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *