Стаўбцоўшчына спартыўная

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

НА КУБАК ЕЎРАЗІЙСКАГА ЭКАНАМІЧНАГА САЮЗА

Спаборніцтвы на Кубак Еўразійскага эканамічнага саюза па барацьбе самба прайшлі ў Омску. На арэну выходзілі спартсмены з Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кіргізіі. Членам каманды нашай рэспублікі з’яўляўся і Віталій Уліч, які шмат зрабіў па папулярызацыі спартыўных адзінаборстваў у Стоўбцах. І вельмі прыемна, што Віталій стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 70 кілаграмаў.

Выдатна, што яшчэ адзін наш зямляк адзначыўся поспехам на міжнароднай арэне.

 

ФУТБОЛ У РОЗНЫХ ВАРЫЯЦЫЯХ

Футбол цяпер не ведае міжсезоння. Аматары і гэтымі днямі шляхам прагляду тэлетрансляцый могуць сачыць за падзеямі на стадыёнах краін Еўропы, дзе праводзяцца і міжнародныя, і нацыянальныя спаборніцтвы. Дазваляе не мець зацішша і футбольная арэна са штучным газонам на стадыёне «Юнацтва». І пакуль наша каманда «Нёман-Агра» не задзейнічана ў першынстве вобласці, мае магчымасць праводзіць трэніроўкі, а таксама спарынгі – таварыскія матчы.

У нядаўнім турніры ўдзельнічалі чатыры каманды. Стаўбчане з лікам 2:1 адолелі ФК «Славянін» з Мінска, а затым у фінале разграмілі ФК «Клецк» – 5:2. Ёсць першыя перамогі, і гэта абнадзейвае.

Трэцяе месца заняла зборная раёна ў фінале турніру па міні-футболе сярод ветэранаў. Вышэй толькі каманды з Маладзечна, Барысава.

І нарэшце такі цікавы факт. У Стоўбцы прыязджала на трэніроўкі футбольная каманда з Магілёва. Тым больш інтрыгуе, што каманда гэтая жаночая. «Днепр-надзея» – прызёр першынства рэспублікі. Як бачна, жанчыны таксама ўмеюць добра гуляць у футбол. А наш стадыён «Юнацтва» становіцца ўсё больш знакамітым.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

1 комментарий по теме “Стаўбцоўшчына спартыўная

  1. А наш стадыён «Юнацтва» становіцца ўсё больш знакамітым.

    Лучше бы написали когда появятся скамейки на трибунах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *