Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

 

Адміністрацыя Навасвержанскага лесазавода на чале з дырэктарам Васілём Дзейчыкам у пастаянным пошуку: ад нарыхтоўкі  драўніны да аператыўнай апрацоўкі і пастаўкі яе заказчыкам, і, безумоўна, мадэрнізацыі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

«ПАДМАСКОЎНАЯ»… КАЎБАСА

Філіял «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» радуе пакупнікоў новымі відамі прадукцыі. Сярод іх – каўбаса «Падмаскоўная», вырабленая па новых тэхналогіях.         

У дачыненні да салямі «Падмаскоўная» можна сказаць, што па сваіх смакавых якасцях яна нагадвае колішнія бабуліны гасцінцы. Гэта дасягнута тэхнолагамі філіяла, якім удалося падабраць адпаведны састаў сыравіны і спецый. Цікавасць і  ў тым, што ў «Падмаскоўнай» не ўлоўліваецца прысутнасць мяса птушкі, а больш думаецца пра ялавічыну. Такую каўбасу варта спецыяльна запытаць у прадаўца ў фірменным магазіне камбіната, каб атрымаць свае ўражанні ад яе дэгустацыі.

– Належыць звярнуць увагу і на новыя прадукты камбіната са свініны – вэнджана-вараныя рулеты, выпуск якіх наладжаны ў новым годзе, – адзначае начальнік вытворчасці Марыя Радаман.

Сёння вытворцы прапануюць тры віды рулетаў – «Мадэрн», «Радзівілаўскі» і «Фараон». Кожны з іх мае свае асаблівасці. Да прыкладу, «Мадэрн» вырабляецца са свіной шыйкі з праслойкай натуральных спецый, а «Радзівілаўскі» –  са свініны з тазасцегнавай часткі. Абодва віды рулету выпускаюцца ў цэлафане, але, каб надаць ім адрозненне, «Радзівілаўскі» аздабляецца пахкім лаўровым лістом. Рулет «Фараон» уяўляе сабою рублены прадукт незвычайнай формы – у выглядзе трохвугольніка, выпушчанага ў вакуумнай упакоўцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ       

 

БЮДЖЭТ  І ПА-ЗА ІМ

У мінулым годзе ў цэнтральнай раённай бальніцы ў сярэднім на аднаго жыхара раёна аказана платных паслуг на суму 237 тысяч рублёў.

На фоне гэтай лічбы паказальным будзе нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў нашым раёне на аднаго жыхара. Ён складае  мільён 721 тысячу рублёў. Фактычна гэты нарматыў выкананы ў мінулым годзе на 107 працэнтаў.

Мінулагоднія даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці медыцынскай установы вылічваюцца чатырма мільярдамі 797 мільёнамі рублёў, што складае 6,6 працэнта ад бюджэтнага фінансавання.

 

СЕТКІ ДЛЯ НАВАКОЛАСАВА

Камунальнікі раёна завяршылі перакладку цепласетак на адным з аварыйных участкаў у Наваколасаве.

– З улікам спрыяльных пагодных умоў быў заменены ўчастак ад асноўнай цеплатрасы да жылых дамоў №№ 9 і 10 па вуліцы Перамогі. Менавіта гэты ўчастак са старымі сеткамі даўно лічыцца ненадзейным, – адзначыў галоўны інжынер Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Алег Кухарчык.

Цяпер камунальнікі рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю на два аб’екты  цепласетак: перакладку ў Наваколасаве працягласцю 4,1 км, а таксама 0,8 км па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах. Абодва праекты плануецца рэалізаваць у бягучым годзе.

 

СВОЙ «ГАРДЭРОБ»

Год таму запрацаваў швейны цэх ДЭУ № 62, які забяспечвае спецадзеннем работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаўтадар-Цэнтр».

За мінулы год цэхам выраблены 330 зімовых і 278 летніх касцюмаў, 247 сігнальных камізэлек. Уся прадукцыя запатрабавана. Ад яе рэалізацыі атрымана амаль 280 мільёнаў рублёў.

 

ТЭНТАВЫЯ ДОМІКІ

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» асвоены выпуск індывідуальных домікаў  з тэнтавым пакрыццём для маленькіх цялят. Сам каркас зварваецца з металу і затым абцягваецца трывалай тканінай. Сямнаццаць такіх домікаў пастаўлена ў ААТ «Шашкі». Арганізацыя мае  заказы на іх выраб і ад іншых сельгаставарыстваў. Дарэчы, патрэбнасць гаспадарак у індывідуальных доміках розных мадыфікацый складае 2416 штук. Практычна поўнасцю забяспечаны імі цяляты ў ААТ «Вішнявецкі-агра».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *