Навіны адукацыі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

АКТЫЎНЫ АТРАД ГІМНАЗІІ

Названы самыя актыўныя добраахвотныя атрады сярод пярвічных арганізацый БРСМ па зборы другасных рэсурсаў. Сярод іх –  і атрад гімназіі № 1 г. Стоўбцы.   

– Добраахвотны атрад гімназістаў заняў другое месца ў акцыі па зборы адходаў пэт-бутэлек, за што і атрымаў дыплом пераможцы, – паведаміла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. Падвядзенне вынікаў акцыі праходзіла ў рамках рэспубліканскага двухдзённага семінара БРСМ па пытаннях развіцця студатрадаўскага руху.   

Вярнуўшыся з семінара, Анастасія Калодзінская падзялілася і іншымі ўражаннямі. Яго праграма была вельмі насычанай, усебаковай. Сустрэча пачалася ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, адкуль удзельнікі перамясціліся спачатку на пляцоўку РУП «Белтэлекам», дзе прайшлі навукова-практычныя заняткі, а затым у спартыўна-аздараўленчы комплекс  Белдзяржуніверсітэта «Брыганціна», што ў Радашковічах. Адметнасцю семінара сталі інтэрактыўныя заняткі і, безумоўна, адкрыты дыялог з першым сакратаром ЦК БРСМ Андрэем Беляковым.

 

АБНАЎЛЯЮЦЦА ВУЧЭБНЫЯ КЛАСЫ

Добрыя перамены ў Заямнаўскай сярэдняй школе радуюць педагогаў, вучняў, бацькоў, выпускнікоў.

Вынікам рамонту, які праводзіцца гаспадарчым спосабам, стала абсталяванне санвузлоў у памяшканні школы. Рамонтныя работы  па грамадзянска-прававым дагаворы працягваюцца будаўнічай брыгадай.

Брыгада мае абавязацельства за месяц правесці рамонт у адным класным пакоі. Паралельна праводзіцца замена электраправодкі. Класныя пакоі, якія ўжо здадзены «пад ключ», вельмі прыгожыя, светлыя, пафарбаваныя ў прыемныя колеры, што радуе вока. Хоць будынку школы хутка 50 гадоў, дзякуючы гэтаму рамонту ён абнавіўся і пасвяжэў. І гэта таксама добры стымул педагагічнаму і вучнёўскаму калектывам працягваць трымаць высокую планку адной з лепшых сельскіх навучальных устаноў.

 

ЁСЦЬ ПРАБЛЕМА – НЕ НАСІ Ў САБЕ

На базе цэнтральнай раённай бальніцы працягвае працаваць Цэнтр здароўя падлеткаў і моладзі.

Спецыялісты гатовы прыйсці на дапамогу маладым людзям, вучнёўскай моладзі, калі ў іх узнікнуць рознага роду пытанні. Цэнтр ставіць мэтай у сваёй дзейнасці захаванне рэпрадуктыўнага здароўя ў падлеткаў,  ранняе выяўленне алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі і іх прафілактыкі, абортаў у непаўналетніх.

У мінулым годзе спецыялісты цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі пракансультавалі 248 маладых людзей.

Пр

 

НЕ ПАМЫЛІЦЦА З ВЫБАРАМ ШЛЯХУ

На базе Шашкоўскай СШ прайшло шырокае прафарыентацыйнае мерапрыемства з запрашэннем прадстаўнікоў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці для вучняў выпускных класаў Цясноўскай, Рубяжэвіцкай, Аталезскай, Дзераўнянскай, Налібацкай і Шашкоўскай сярэдніх школ.

Сустрэча з вучнямі школы была падрыхтавана аддзелам адукацыі, спорту і турызму сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Мэтай ставілася арыентацыя выпускнікоў для паступлення ва ўстановы аграрнага профілю. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі  выпускнікі Шашкоўскай сярэдняй школы, якія сталі паспяховымі людзьмі, працуюць у аграпрамысловым комплексе: начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзяніс Колесень, юрысконсульт гэтага ўпраўлення Вольга Пазняк, загадчык гаража ААТ «Шашкі» Яўген Кутас.  І настаўнікам, і вучням прыемна было паглядзець на гэтых  людзей, дастойных прадстаўнікоў аграрыяў раёна. У сваім выступленні перад аўдыторыяй Дзяніс Колесень звярнуў увагу на тое, што аграпрамысловы комплекс краіны мае вялікую патрэбу не толькі ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй, але і ў працаўніках рабочых прафесій. Ад іх таксама патрабуецца высокая кваліфікацыя, таму што сучасная сельскагаспадарчая тэхніка, рабочыя месцы на жывёлагадоўчых комплексах аснашчаны праграмным кіраваннем.

Перад вучнёўскай  аўдыторыяй выступілі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту  і турызму райвыканкама Людміла Стонька, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Анатоль Гусачонак.  З цікавасцю слухалі старшакласнікі выкладчыка ветэрынарных дысцыплін Смілавіцкага сельскагаспадарчага каледжа Ірыну Іванюта, выкладчыка Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя Алену Лапанік, выкладчыка абласнога аграрна-тэхнічнага прафесіянальнага ліцэя Галіну Валадзько, намесніка дырэктара па                                                                                                                                                                                                            вучэбна-выхаваўчай рабоце Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа Ірыну Літвінка. Навучэнцы Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя правялі для вучняў майстар-класы як цырульнікі і павары.

Вучні атрымалі інфармацыйна-даведачныя  кансультцыі.

Мерапрыемства праходзіла як прыгожае свята. Вучнямі Шашкоўскай СШ былі падрыхтаваны музычныя паўзы.

Усіх прысутных аб’яднала думка, што такія прафарыентацыйныя сустрэчы падымаюць папулярнасць і прэстыж сельскагаспадарчых прафесій сярод моладзі і дапамагаюць ім вызначыцца з выбарам свайго шляху.  

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

ШКОЛА БЯСПЕКІ-2015

На базе Камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прайшоў абласны этап конкурсу «Школа бяспекі». Наш раён прадстаўляла на ім Старасвержанская сярэдняя школа ў асобе намесніка дырэктара Людмілы Вайдзілевіч і трох вучаніц – Надзеі Санкевіч, Дар’і Кухарчык і Вольгі Пяўнёвай. Дзяўчаты паказалі высокія камандныя вынікі.

Абласны конкурс «Школа бяспекі-2015» праводзіцца сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці з мэтай папулярызацыі прафесіі выратавальніка, вызначэння ўзроўню ведаў школьнікаў па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, а таксама для падтрымкі найбольш здольных і адораных вучняў. Старасвержанскія вучні  адрозніваюцца якаснай падрыхтоўкай, за што ім і іхнім педагогам варта сказаць «дзякуй».

Па добрай шматгадовай традыцыі, школьнікі раёна прымаюць самы актыўны ўдзел у творчым конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей». У свае работы (а гэта ад тэматычных пано да імправізаванай пажарнай тэхнікі і абсталявання) яны ўкладаюць веды, атрыманыя як на ўроках, так і ў клубах юных выратавальнікаў-пажарных.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *