Назначэнні

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Начальнікам разлікова-касавага цэнтра № 18  у г. Стоўбцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне  назначана Таццяна Уладзіміраўна БАЗАРЭЎСКАЯ.

Т. У. Базарэўская закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. З верасня 1997 г. працавала спецыялістам, старшым, вядучым эканамістам, начальнікам аддзела актыўных банкаўскіх аперацый ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Стоўбцы. 

 ***

 

 Кіраўніком сельскагаспадарчага філіяла «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» назначаны Аляксандр Дзмітрыевіч ДУДАРЭВІЧ.

А. Д. Дударэвіч закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Апошнім часам працаваў намеснікам дырэктара па вытворчасці ААТ «Рубяжэвічы».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *