Абслугоўванне

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

БЫЦЬ ТРАНСПАРТНІКАМ

Да 60-годдзя ААТ «Мінаблаўтатранс» шэрагу работнікаў аўтапарка № 17 уручаны высокія ўзнагароды.

Нагрудным знакам «Ганаровы работнік ААТ «Мінаблаўтатранс» узнагароджаны вадзіцель аўтобуса Мікалай Жук і вадзіцель грузавога аўтамабіля Васіль Клімовіч. Падзяка старшыні Мінаблвыканкама ўручана вадзіцелю аўтобуса Расціславу Вайтовічу. Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь адзначаны вадзіцель грузавога аўтамабіля Генадзь Самахвал, а яго калега Іван Шалькевіч  і вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Мікалай Грыб – Ганаровымі граматамі ААТ «Мінаблаўтатранс». Чацвёра работнікаў –  намеснік галоўнага бухгалтара Таццяна Галаўня, электраслесар Раман Галавачэнка, слесар Вячаслаў Віленчыц і вадзіцель аўтобуса Іван Карніцкі – атрымалі падзякі генеральнага дырэктара ААТ «Мінаблаўтатранс».

Уручэнне праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы падчас святочнага мерапрыемства ў гонар 60-гадовага юбілею ААТ «Мінаблаўтатранс» у Палацы культуры горада Узда. Такі ж юбілей, дарэчы, чакае ў наступным годзе і наш аўтапарк.        

– Усе  ўзнагароджаныя работнікі, – падкрэслівае дырэктар аўтапарка № 17 Іван Бычкевіч, – заслужылі павагу і аўтарытэт сярод сваіх калег, у абласным упраўленні за сваю шматгадовую і плённую працу, за прафесіянальны і адказны падыход да сваіх абавязкаў. Для многіх з іх уся асабістая біяграфія звязана з адной прафесіяй і толькі з адным прадпрыемствам – аўтапаркам. Намаганнямі іх і ўсяго калектыву дасягаецца дабрабыт прадпрыемства.    

Па выніках работы за 2014 год экспарт паслуг, аказаных аўтапаркам, вырас у параўнанні з 2013 годам на 109,5 працэнта, грузаабарот – на 109,8 працэнта, выручка ў супастаўных цэнах – на 104,5 працэнта. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі амаль 3,7 мільярда рублёў. Прадпрыемства папоўнілася новай тэхнікай: трыма грузавымі аўтамабілямі (адным – для міжнародных перавозак і двума аўтамабілямі «МАЗ» з прычэпам агульнай грузападымальнасцю 36 тон) і двума аўтобусамі для прыгарадных перавозак.

Радуюць і паказчыкі работы ў гэтым  годзе. За першы месяц года рост грузаабароту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года дасягнуты на ўзроўні 110,4 працэнта. У пошуку аб’ектаў аўтапарк выходзіць за межы раёна. На даны момант грузавая тэхніка аўтапарка працуе на будаўніцтве дарогі Р-23 Мінск – Слуцк – Мікашэвічы. Вырас за студзень і пасажыраабарот –  на 115,8 працэнта дзякуючы не толькі перавозкам пасажыраў на прыгарадных і міжгародніх маршрутах, а і дзякуючы турысцка-экскурсійным паслугам. Іх сёлета аказана ў два разы больш, чым на такі ж  момант летась. Адпаведна, гэта ўсё сказалася на росце даходаў аўтапарка ў супастаўных цэнах на 110 працэнтаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ          

 

Чытайце на 4-й старонцы газеты:

ПА «ЖЫРОЎКАХ» НЕ ЗАПЛАЧАНА 120 МІЛЬЁНАЎ

Па даных на 01.01.2015  пратэрмінаваная запазычанасць жыхароў раёна за жыллёва-камунальныя паслугі складала 120 мільёнаў рублёў (гэта 172 асабовыя рахункі даўжнікоў з усіх 14 887 рахункаў або 1,2 працэнта асабовых рахункаў з пратэрмінаванымі плацяжамі).

***

ШТО ПРАДПІСВАЕ ЖЫЛЛЁВЫ КОДЭКС

Артыкул 33:

Уласнікі жылых і (або) нежылых памяшанняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, члены арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкі, якія нясвоечасова і (або) не ў поўным аб’ёме ўнеслі плату за жыллёва-камунальныя паслугі, выплачваюць пеню ў памеры, устаноўленым заканадаўствам. Спагнанне запазычанасці па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (або) плаце за карыстанне жылым памяшканнем ажыццяўляецца на аснове выканаўчых надпісаў натарыусаў, а пры наяўнасці спрэчкі – у судовым парадку.

Артыкул 86:

Наймальнік жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і члены сям’і, што пражываюць сумесна  з ім, якія маюць без уважлівай прычыны шасцімесячную запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і плаце за карыстанне жылым памяшканнем, падлягаюць высяленню ў судовым парадку.

Артыкул 93:

Падлягаюць высяленню з жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце без прадастаўлення іншага жылога памяшкання наймальнік і пражываючыя сумесна з ім члены яго сям’і, якія маюць без уважлівых прычын шасцімесячную запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і плаце за карыстанне жылым памяшканнем.

Артыкул 155:

Пры прыняцці судом рашэння аб прымушэнні ўласніка жылога памяшкання да адчужэння жылога памяшкання гэты ўласнік абавязаны ажыццявіць адчужэнне жылога памяшкання на працягу года з моманту ўступлення ў законную сілу рашэння суда.     

 

Стандарт ТВ

«Апошнім часам  папулярнасць набываюць інфармацыйныя паслугі. Сярод іх, напрыклад, эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне або паслуга «Бацькоўскі кантроль». Раскажыце, што гэта такое?»

А. Бубноў, г. Стоўбцы

На пытанне нашага чытача ў раённым вузле электрычнай сувязі патлумачылі, што паслуга па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання прадастаўляе магчымасць падключыць тэлебачанне ZALA там, дзе раней прагляд тэлеканалаў быў недаступны па прычыне адсутнасці тэхнічнай магчымасці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *