Да Дня спажыўца

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Ешце на здароўе!

15 сакавіка – Дзень спажыўца. Гэта штогадовая святочная дата пазначана ва Указе Прэзідэнта «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Дата беларускага Дня спажыўца напрамую звязана з Сусветным днём абароны правоў спажыўцоў. У гэтым годзе яго тэмай стала: «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца». Усе  заслугоўваюць права не толькі на ежу, але і на здаровае харчаванне. Усеагульнае разуменне гэтага можа аблегчыць спажыўцам доступ да здаровай ежы і прыняцце больш справядлівай, стабільнай харчовай сістэмы.

У данай публікацыі пастараемся даць адказы на некаторыя пытанні па гэтай хвалюючай тэме. Крыніца інфармацыі: інтэрнэт-сайты, матэрыялы СМІ. У прыватнасці, кансультацыі старшыні Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганны Сушы, якія яна дазволіла абнародаваць і для чытачоў «Праменя».

Якая кухня традыцыйная?

Узровень жыцця людзей павышаецца, мяняецца падыход да ежы. Выдатна, што знікла праблема – як накарміць народ, але не менш важная і іншая: як забяспечыць людзей вітамінамі, мікраэлементамі, рознымі неабходнымі рэчывамі. Масавая вытворчасць зрабіла харчаванне танным і для ўсіх даступным, але нярэдка менш карысным. Свежыя прадукты з градкі, многія згодзяцца, больш карысныя, чым рафінаваная і кансерваваная ежа.

Значыць, самыя надзейныя нашы традыцыйныя прадукты: хлеб ды бульба, сала ды малако?

Традыцыйная ежа – лепшая для нашага арганізма. Іншая справа, што рытм жыцця цяпер інакшы, мы менш займаемся фізічнай працай. А шырокі асартымент традыцыйных і новых харчовых прадуктаў у прыгожай упакоўцы – вялікая спакуса для нас. І калі спажыванне перавышае энергазатраты, то назапашванне тлушчу на целе можа за год павялічвацца да дзясятка кілаграмаў. А каму гэта прыемна?

У абястлушчаных прадуктах шмат харчовых дабавак. Ці можна лічыць такі прадукт здаровым?

Дабаўкі, якія выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці, дапамагаюць палепшыць тэрмін прыдатнасці прадуктаў і іх смакавыя якасці. Дазвол на прымяненне харчовых дабавак выдаецца міжнароднай арганізацыяй – Аб’яднаным камітэтам экспертаў. На экспертызу адной харчовай  дабаўкі і вызначэнне бяспечнай дазіроўкі трацяцца мільёны долараў. У нас у рэспубліцы прымяненне харчовых дабавак рэгламентуецца санітарнымі правіламі.

Цяпер актуальная вытворчасць нізкакаларыйных прадуктаў, але ж такі прадукт – складаная сістэма. Так, традыцыйны маянэз утрымлівае больш за 60 працэнтаў тлушчу, таму выпускаць посны маянэз без тэхналагічных дабавак немагчыма, часцей за ўсё ў якасці дабавак выкарыстоўваюцца пекцін, крухмал. Сёння ў спажыўца ёсць выбар, і ён сам можа вырашаць, які прадукт яму купляць.

Мы і магазін

Нярэдка менавіта ад багацця і разнастайнасці прапаноў спажыўцу не так проста і хутка разабрацца ў тым, што яму найбольш падыдзе.

Багацце лепш чым беднасць. А інфармацыя аб якасцях прадукцыі ўтрымліваецца на ўпакоўцы тавару. Дарэчы, адно з галоўных правоў спажыўцоў – гэта права на інфармацыю аб таварах, іх вытворцах, бяспецы і якасці прадукцыі,

Выбіраючы тавар, мы  найперш звяртаем увагу на тэрмін прыдатнасці. Тым не менш нямала фактаў, калі плацім грошы за тавар заляжалы.

Вядома, тут пастаяннае поле дзейнасці для тых, хто надзелены функцыямі кантролю. Але ж і самім патрэбна заўсёды быць пільнымі. Калі набываеце прадукты ў вакуумнай упакоўцы, звяртайце ўвагу на рэквізіты: калі і кім расфасавана, ці ёсць інфармацыя аб даце вырабу. Вас павінны насцярожыць зацёртыя і пашкоджаныя надпісы.

Не зжыта і праблема «ўсушкі-ўтрускі»…

Так, маніпуляцыі з вагой вядомы яшчэ з часу савецкага гандлю, толькі яны сталі, так бы мовіць, тэхналагічнымі. Напрыклад, метад імгненнай замарозкі спецыяльна палітай вадой рыбы. У выніку плацім яшчэ нямала і за, прама кажучы, лёд. Затараную ў сетку садавіну ці гародніну, нават калі прыклеены ярлык з цаной, патрабуйце пераважыць. Бо калі тавар паляжыць, то ён можа натуральна зменшыць вагу, усохнуць. Яшчэ адна ўлоўка гандляроў – перасорціца. Гэта калі ўперамежку з дарагімі мандарынамі ці грыбамі выкладваюцца таннейшыя. Яшчэ горш, калі разам з добрымі прадуктамі трапляюць гнілыя.

Нярэдка абедаю ў грамадскай сталовай. Салаты там падаюць такія, што і есці не хочацца…

Лепш разабрацца на месцы. Не адыходзячы ад касы, паклікаць тэхнолага ці прадстаўніка адміністрацыі аб’екта грамадскага харчавання. Састаў жа стравы вызначаны ў рэцэптуры. Калі вашы патрабаванні не хочуць задаволіць, звяртайцеся ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з заявай.

У выхадныя мы з дзяўчынай вырашылі зайсці ў кафэ. Нас не пусцілі, хаця на гадзінніку было 21.45, а завядзенне, згодна з распарадкам, павінна зачыняцца ў 22.00.

Тут правы адміністратар. Уваход наведвальнікаў у рэстараны і кафэ можа быць спынены за паўгадзіны, у іншыя пункты грамадскага харчавання – за 15 мінут да закрыцця. Гэта агаворана Правіламі ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 

***

дню спажыўца прысвечаны матэрыялы 5-й старонкі газеты “Прамень”.

ЗАСТАЛІСЯ СВЯТОЧНЫЯ СТРАВЫ…

Каб пазбегнуць харчовага атручэння, выконвайце вызначаныя санітарнымі службамі правілы «тэхнікі бяспекі»…

 

ПАДБАДЗЁРАЦЬ ВІТАМІНЫ

Як даведацца, чаго арганізму не хапае, калі за акном сыра і холадна? Раніцай цяжка ўставаць, адчуваецца млявасць. У такі перыяд тэрапеўты рэкамендуюць прымаць комплексы вітамінаў. Дыетолагі ж скажуць: вітамінамі і мікраэлементамі багатыя натуральныя прадукты…

 

ЯКІ АХОП ТАЛІІ? – Матэрыял Ірыны ЛУЦІК, раённага кардыёлага

Такія словы, як лішняя вага, атлусценне, цукровы дыябет, высокі артэрыяльны ціск, павышэнне ўзроўню халестэрыну, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы пастаянна знаходзяцца на слыху ў тых, хто думае аб сваім здароўі. Сапраўды, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы займаюць першае месца ў сумным рэйтынгу ранняй інваліднасці і смяротнасці.

 

ТАК ХАЦЕЛА ПАХУДЗЕЦЬ

– Што рабіла ў панядзелак?

– Інтэнсіўна я худзела.

Як худзела, можна даведацца з байкі А. ПЯКОТКі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *