Навасвержанскія куранты

Духоўная і гістарычная спадчына Нумары

image_pdfimage_print

Па ініцыятыве пробашча парафіі Святых Пятра і Паўла ў Новым Свержані  Марэка Яняка на старажытным касцёле запрацавалі электронныя куранты.

Дазвол на іх устаноўку  выдадзены мясцовым сельвыканкамам. Электронныя куранты пакуль адлічваюць час у тэставым рэжыме, каб вызначыцца з іх аптымальнай гучнасцю, перыядычнасцю і т. п. Цяпер, падчас дзеяння посту, і «голас» курантаў даволі сціплы. Мяркуецца, што ён аздобіць наваколле арыгінальнымі мелодыямі падчас кожнага з вялікіх хрысціянскіх святаў. «Хочацца, каб у нас было не горш, як у Нясвіжы», –  гавораць парафіяне Петрапаўлаўскага касцёла, вежа якога з нядаўніх пор у вячэрні час падсвечваецца. У суседнім з намі Нясвіжы куранты ўстаноўлены на Ратушы і, асабліва ў выхадныя дні, прывабліваюць да сябе і да помнікаў архітэктуры шматлікіх турыстаў.

На памяць міжволі прыходзяць гістарычныя паралелі. Узгадаем, што Біг-Бэн – гэта галоўныя куранты Лондана і ўсёй Еўропы. Гісторыя іх узнікнення сягае да 1840-х гадоў, калі архітэктар Чарльз Бэрры, заняты рэканструкцыяй старога будынка Вестмінстэра, вырашыў прыбудаваць да палаца гадзіннікавую вежу. Парламент згадзіўся выдзеліць сродкі на збудаванне гадзінніка, але пры ўмове, што ён будзе самым дакладным у Велікабрытаніі, і яго звон будзе чутны па ўсёй сталіцы…    

Пр



Tagged

1 комментарий по теме “Навасвержанскія куранты

  1. Но кастнл же памятник архитектуры какого-то века, точно не 20-го. Как могди дать разрешение на изменение его облика. в несвиже часы на ратуше были предусмотркны архит решением изначально.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *