Званок бяспекі

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Перад работнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  па надзённых пытаннях выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын.

Размова ішла аб арганізацыі бяспекі аб’ектаў адукацыі раёна і не толькі. Важная і актуальная для ўсіх сезонаў тэма – правілы паводзін дзяцей на вадаёмах. Для фарміравання ў дзяцей і іх бацькоў свядомасці бяспечнай жыццядзейнасці ў рэспубліцы выдаюцца два цікавыя часопісы – «Юный спасатель» і «Служба спасения». Падпісацца на іх можа як школа ці дзіцячы садок, так і асобная сям’я.

Прысутным быў прадэманстраваны відэафільм-тэлефонны званок, які нікога не пакінуў раўнадушным. На экране былі паказаны некалькі мінут рэальнай сітуацыі, калі хлопчык тэлефануе дыспетчару пажарнай службы і паведамляе аб задымленні ў кватэры. Дзякуючы дакладным камандам дыспетчара ўдалося выратаваць дзіця і яго бацьку, які знаходзіўся ў нецвярозым стане…

Да Валерыя Ілюшына паступіла шмат пытанняў: як дзейнічаць па сігнале грамадзянскай абароны «Увага ўсім!», як правільна абясшкодзіць джаланоснае насякомае і т. п. Ведаць адказы на іх – значыць, правільна рэагаваць на ўзнікшыя сітуацыі і папярэджваць іх разбуральныя наступствы.  

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *