Выходзьце прыбіраць!

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Вясновае надвор’е дазваляе заняцца «генеральнай» уборкай і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі, у працяг мерапрыемстваў па навядзенні парадку. 

А для гэтага патрэбна ў першую чаргу ачысціць ад смецця прысядзібныя ўчасткі і прылеглыя да іх тэрыторыі. Заўважу, што складзіраванне будаўнічых матэрыялаў, дроў дапускаецца толькі ўнутры двара, а не на прылеглай да ўчастка тэрыторыі. Неабходна  своечасова абкошваць тэрыторыю знутры і знадворку на ўсёй працягласці ўчастка да восі праезджай часці, праводзіць ачыстку водаадводных каналаў, якія ідуць па прысядзібным участку і побач з ім. 

Наш доўг – утрымліваць у чысціні і парадку, не забруджваць лесвічныя клеткі і месцы агульнага карыстання жылых дамоў, а таксама тратуары, праезджую частку, дваровыя тэрыторыі, паркі і скверы. Калі побач з вамі жывуць адзінокія пажылыя і проста нямоглыя людзі, акажыце ім дапамогу ў навядзенні парадку на іх прысядзібных участках. Уладальнікам прыватных сядзібаў неабходна патурбавацца, каб надаць эстэтычны выгляд агароджы, фасаду свайго дома.   

Каб парадак меў не выпадковы аднаразовы характар, а сістэмны падыход, варта заключыць дагаворы з РУП «Стаўбцоўскае АКС» на вываз камунальных бытавых адходаў. У такім выпадку не ўзнікне неабходнасці выкідваць  смецце там, дзе гэта рабіць не дазволена і  можна атрымаць штраф. Не забывайце выконваць правілы ўтрымання і выгулу хатніх жывёлін.

Давайце нашымі супольнымі намаганнямі зробім наш агульны дом – Стаўбцоўшчыну – утульным месцам для работы і адпачынку.

Ігар КУНЦЭВІЧ, галоўны ўрач ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *