Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ЗА ПРАЦУ – ЗНАК ПАШАНЫ

Валянціна Аляшкевіч у камбінаце бытавога абслугоўвання мае 45-гадовы працоўны стаж швачкі. Доўгі час Валянціна Віктараўна шыла абновы ў цэху Дома быту, што ў райцэнтры, пазней, бліжэй да пенсіённага ўзросту, замацавалася ў Старасвержанскім комплексна-прыёмным пункце, абслугоўвае аднавяскоўцаў. За шматгадовую і плённую працу Валянціна Аляшкевіч узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАСАДКІ Ў ГОНАР ПЕРАМОГІ

З 28-га сакавіка па 5-га красавіка на Стаўбцоўшчыне аб’яўлены «Тыдзень лесу-2015».

Гэтая традыцыйная добраахвотная акцыя праходзіць пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Адметнасць – у яе сёлетнім прысвячэнні – у гонар 70-годдзя Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама ў больш ранніх, чым у мінулыя гады, тэрмінах. Апошнія скарэкціравала сёлетняя вясна.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, аднак Стаўбцоўскі доследны лясгас разлічвае на актыўнасць у першую чаргу моладзі (нездарма ж бягучы год – Год моладзі), грамадскіх арганізацый. Будуць ажыццяўляцца пасадкі лясных культур, стварэнне памятных алей і сквераў, добраўпарадкаванне лясных масіваў і месцаў масавага адпачынку. 

 

ПРАХОДЗЯЦЬ СХОДЫ

У сельскагаспадарчых вытворчых таварыствах завяршаецца справаздачная кампанія. Агульныя сходы акцыянераў прайшлі практычна ва ўсіх гаспадарках. На іх падведзены вынікі работы за мінулы год, намечаны задачы на бягучы. У аграрным сектары адбылася і рэарганізацыя. Пасля далучэння да райаграсэрвіса адкрытага акцыянернага таварыства «Аталезь-агра», апошняе вытворчае падраздзяленне цяпер мае назву сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», узначаліў які Аляксандр Дударэвіч. Прадставіў новага кіраўніка на сходзе працоўнага калектыву першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колесень. Адначасова Дзяніс Сяргеевіч павіншаваў з жыццёвым юбілеем, уручыў Падзяку старшыні райвыканкама і каштоўны падарунак ад раённага савета Аграпрамысловага саюза Аляксандру Радзько – за шматгадовую і добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна. Супрычынілася да віншавання старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч, якая таксама адарыла юбіляра. Аляксандр Адамавіч больш за дзесяць гадоў быў на чале  гаспадаркі. Дарэчы, ён будзе і надалей працягваць работу на пасадзе намесніка кіраўніка сельгасфіліяла.

 

ДЗЕНЬ ЦВЯРОЗАСЦІ НЕ ДЛЯ ПРАДАЎЦА?

19-га лютага, падчас правядзення на тэрыторыі раёна Дня цвярозасці, двое прадаўцоў дапусцілі парушэнне патрабавання аб часовым абмежаванні продажу спіртных напіткаў, за што і панясуць адміністрацыйнае пакаранне.

Як адзначылі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, негатыўныя факты рэалізацыі пакупнікам алкагольных напіткаў у гэты дзень былі ўстаноўлены у двух магазінах раёна. У чорны спіс трапілі магазін райспажыўтаварыства № 39 у вёсцы Кнотаўшчына і яго прадавец Л. М. Бутрымовіч, а таксама магазін «Астэрыя» ТАА «Аграінвест» (г. Стоўбцы, вуліца Свярдлова, 9) і яго прадавец І. А. Маслоўская.

Інфармацыя аб тым, што па рашэнні райвыканкама кожны трэці чацвер месяца – цвярозы, вывешваецца ў кожным магазіне і даступная як для пакупнікоў, так і для прадаўцоў. Тым больш, прадавец у даным выпадку павінна праявіць не толькі законапаслухмянасць, а і сваю грамадзянскую прынцыповасць і адказнасць. Няўжо работнікам гандлю абыякава тое, што расце алкагалізацыя насельніцтва, што менавіта  ўжыванне спіртнога становіцца прамой прычынай сямейных скандалаў, атрымання траўмаў, дарожных і іншых здарэнняў?!           

 

З АБНАЎЛЕННЕМ АБСТАЛЯВАННЯ

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы – пастаянны клопат кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы. Укараненне новых медыцынскіх тэхналогій немагчыма без сучаснага абсталявання. Таму такі набытак з’яўляецца добрай падзеяй для кожнага падраздзялення, на якое ўскладваюцца задачы граматнага дыягнаставання і якаснага лячэння.

У мінулым годзе на гэтыя патрэбы з мясцовага бюджэту было затрачана адзін мільярд 250 мільёнаў рублёў. Набыты аўтамабіль «УАЗ», манітор-дэфібрылятар Bene Heart D6 М, манітор пацыента М 9, электракардыёграф. Яшчэ адзін мільярд выдзелены з рэспубліканскага бюджэту для набыцця фібрагістэраскопа з эндавідэакамерай, пульмаскана, цэнтрыфугі рэфрыжэратарнай, партатыўнага электроннага апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. І частка заробленых пазабюджэтных сродкаў таксама накіравана на набыццё неабходнага медыцынскага абсталявання – зубатэхнічнага апарата, хірургічнага апарата Surgic АР. З дапамогай спонсараў  куплены партатыўны камп’ютар, электракардыёграф, два аналізатары аўдыялагічныя – з модулямі праграм і з праграмным забеспячэннем, атаскоп.

Медыцынская ўстанова мае патрэбу і ў іншым сучасным абсталяванні, набыццё якога дасць магчымасць удасканаліць дыягностыку і лячэнне захворванняў.

 

ПАКАШТАВАЦЬ БЯРОЗАВІКУ

У Стаўбцоўскім доследным лясгасе пачалася пара бярозавіку.

– Плануем нарыхтаваць у гэтым сезоне 420 тон бярозавага соку. Для нарыхтоўкі вызначаны чатыры лясніцтвы – Акінчыцкае, Прудское доследнае, Хатаўское і Налібацкае. У кожным з іх створаны брыгады, закуплены мяхі для збору ляснога напітку, – паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа і заўважыў, што сок пацячэ інтэнсіўна, калі не будзе мінусавых начных тэмператур.

Лясгасам заключаны дагаворы на пастаўку бярозавіку Стаўбцоўскаму філіялу ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», іншым перапрацоўчым заводам рэспублікі. Але і кожны жадаючы можа набыць бярозавік для ўласных патрэб непасрэдна ў лясніцтвах (цана за адзін літр – каля адной тысячы рублёў). Ні ў якім разе нельга займацца яго самавольнай нарыхтоўкай, бо гэта караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Варта звярнуцца ў лясніцтва, і яго работнікі пакажуць месца для нарыхтоўкі соку.

Па ініцыятыве старшыні раённага выканаўчага камітэта вырашаецца пытанне аб тым, каб у сёлетні сезон свежы бярозавы сок можна было набыць у нашым горадзе на разліў. Інфармацыя аб гэтым будзе дадаткова змешчана на старонках газеты.        

 

ПРАВІЛЫ АДНЫ ДЛЯ ЎСІХ

Праведзены семінар-вучоба па пытаннях аховы працы з прадстаўнікамі  арганізацый малога бізнесу. Перад прысутнымі выступіў галоўны спецыяліст упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама Віктар Філіповіч, які расказаў аб няшчасных выпадках, што адбыліся летась на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна і вобласці, і назваў прычыны, якія ім папярэднічалі. Акрэсліў задачы і згадаў агульнапрынятыя правілы, якіх павінны прытрымлівацца кіраўнікі і работнікі прыватных арганізацый, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Варта дадаць, што ў арганізацыях малога бізнесу летась абышлося без траўматызму.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *