Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам за апошнія два тыдні зарэгістраваны ў раёне  пяць шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 18 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Яраслаў Калінін, Уладзіслаў Міцык, Аліна Жыбуль, Канстанцін Еўстраценка, Маргарыта Дубовік, Эмілія Янкоўская, Надзея Корань, Арцём Фенько, Макар Клімко, Ева Шкарупа, Аляксандр Гарох, Паліна Конюх, Арына Сабалеўская, Аляксандра Сямёнава, Ліяна Міхайлоўская, Максім Бараноўскі, Арына Дзядкоўская і Васіліса Самаль.

Зямны шлях закончыўся для 29-ці чалавек.

У пажарнай часці згадалі шэсць выездаў на тушэнне смецця і сухой расліннасці, якія стваралі пагрозу пабудовам і людзям. Так, на вуліцы Нясвіжскай у Новым Свержані пенсіянер спальваў смецце, і агонь перакінуўся на сухую траву. Мужчына аштрафаваны за парушэнне правіл пажарнай бяспекі на 1 800 000 рублёў.

Міліцыяй зарэгістравана 122 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку якіх узбуджана пяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. Злодзей вынес з дома па вуліцы Горкага ў Стоўбцах грошы. У Тулёнцы зламыснік хацеў абрабаваць адзін дом, а за ім – суседні, аднак не змог давесці свой злачынны намер да канца. Дачніца з Тонава не далічылася ў сваім доме не толькі спіртнога, а і бензапілы «Шціль».

Стаўбцоўскай міжраённай інспецыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар Стоўбцаў, які паблізу Караліны займаўся паляваннем на гусей забароненым спосабам. У адносінах да браканьера складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены маніторынг выканання землекарыстальнікамі патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку ў сферы абыходжання з адходамі. Устаноўлены факты засмечвання прыпынку грамадскага транспарту і магазіна ў Старыне, а таксама ляснога масіва  паміж Заямным і Апечкамі, які прымыкае да аўтадарогі Р 54. Меры па прывядзенні тэрыторый у належны стан з боку адказных службовых асоб не былі прыняты, у сувязі з чым па выніках абследавання кіраўнікам ДРБУ № 135, райспажыўтаварыства і доследнага лясгаса вынесены прадпісанні.  

Суд асудзіў 25-гадовага стаўбчаніна, раней судзімага, які паўторна кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення: ён пазбаўлены волі на адзін год у калоніі строгага рэжыму, аштрафаваны на 18 000 000 рублёў, пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў, у яго канфіскаваны аўтамабіль «Форд-сіера».

ДАІ выявіла 192 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра п’яных вадзіцеляў і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 16 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана пяць дарожных аварый. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

З 16 па 25 сакавіка ДАІ сумесна з Транспартнай інспекцыяй і УП «Белтэхагляд» праводзяць рэспубліканскую дэкаду «Белдзяржтэхагляд»   

“Хуткая» выязджала да хворых 237 разоў, у прыватнасці 11 сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *