І пашпарт, і білет члена БРСМ

Нумары Соцыум Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Напярэдадні Дня Канстытуцыі 75-ці школьнікам Стаўбцоўшчыны ўрачыста ўручаны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь», падрыхтаваная раённым камітэтам БРСМ сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пачалася з Дзяржаўнага гімна рэспублікі. На працягу ўсёй акцыі ў руках моладзі луналі, як паходні, дзяржаўныя сцяжкі.

– Дзень Канстытуцыі – вялікае дзяржаўнае свята, якое адлюстроўвае нашы правы і абавязкі, гарантыі іх рэалізацыі. У гэтым зводзе законаў наш народ захаваў імкненне да міру і згоды, да далейшага развіцця. Выканаць такія задачы можна, абапіраючыся на актыўную частку грамадства – моладзь. Яе ідэі заўсёды гатовы падтрымаць у раённым камітэце БРСМ, раённым выканаўчым камітэце, адміністрацыі школы, – зазначыў у прывітальным слове да юных грамадзян намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель. Разам з асноўным дакументам кожны малады чалавек атрымаў у падарунак кнігу-сімвал аб Беларусі.         

Таксама ўручалі пашпарты і віншавалі моладзь са значнай падзеяй старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Іосіф Язвінскі, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч. Была падкрэслена немалаважная дэталь: разам з асноўным дакументам малады чалавек у сваім 14-гадовым узросце (раней пашпарт атрымлівалі пры дасягненні 16-ці гадоў, цяпер – на два гады раней) атрымлівае адначасова грамадзянства і становіцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Са словам у адказ ад імя юных грамадзян выступіў вучань Засульскай школы Аляксандр Кухарчык.    

Многія з тых, хто атрымаў пашпарт, узнімаліся на сцэну і  другі раз – па білет члена БРСМ, які ўручалі старшыня раённай арганізацыі КПБ Ніна Дубовік і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. Напэўна, няма выпадковасці ў тым, што гэтыя дзве падзеі былі спалучаны ў адну і што шэрагі маладзёжнай арганізацыі няўхільна папаўняюцца. Сёлетні год – год 70-годдзя Вялікай Перамогі і, да таго ж, аб’яўлены ў нашай краіне Годам моладзі. А менавіта маладзёжная грамадская актыўнасць, ініцыятыва робяць Беларусь і наш раён адметнымі, з перспектыўным будучым. Пра адказнасць і, у прыватнасці, пра ўдзел у валанцёрскім руху нагадала ў сваім выступленні новапрыняты член БРСМ, вучаніца Старасвержанскай школы Валерыя Дземідовіч. Вучаніца школы № 2 горада Стоўбцы Дар’я Доўнар, таксама непасрэдны ўдзельнік акцыі, падаравала прысутным песеннае віншаванне.

Не абышлося і без узнагароджанняў за ўдзел у грамадскім жыцці. Пярвічнай арганізацыі БРСМ сярэдняй школы № 3 горада Стоўбцы, якая перамагла ў сумесным абласным конкурсе БРСМ і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па зборы другасных рэсурсаў, уручаны падарунак – турысцкая палатка. У гэтым жа конкурсе дыпломам адзначана гімназія № 1 горада Стоўбцы, вучні якой вызначыліся ў зборы пэт-бутэлек.        

Стоўбцы яшчэ называюць Горадам Міру. Наша краіна Беларусь – гэта старажытныя гарады і вёскі, густыя бары і ўрадлівыя палеткі, маляўнічыя лугі і паўнаводныя рэкі. Усё гэта – вялікае багацце, за якое – дзякуй!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

***

Ад сяброў са студэнцкіх гадоў пачуў аб такой прыгодзе. Справа была ў адной са сталічных школ. Падчас перапынку настаўніца, якая ўкладвала ў сумачку сшыткі, заўважыла, што адзін з вучняў фотаакенца мабільніка накіраваў на яе. «Дзіма, а ты спытаў у мяне згоды фатаграфаваць? – не магла прапусціць яна выхаваўчага моманту. Патлумачыўшы хлопцу некаторыя этычныя нормы такога ўчынку, настаўніца палічыла патрэбным расказаць пра гэта і бацькам. Аднак жа маці нечакана, як гаворыцца, паднялася на дыбы: «Ну і што, няхай фатаграфуе, трэніруецца. Па мабільніку ўвесь час размаўляе? Дык, можа ж, не на ўроку!..» – чытайце ў матэрыяле Ф. БАНДАРОВІЧА “НАДЗЁННАЕ. ЗМЕНЛІВЫЯ  ВЕТРЫ  ЮНАЦТВА“ на 3-й старонцы газеты “Прамень”.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *