За выпальванне сухой травы – штраф да чатырох «базавых»

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртае асаблівую ўвагу на захаванне правіл пажарнай бяспекі ў вясенні пажаранебяспечны перыяд.

Найбольшую трывогу выклікаюць  палы. У 2012 годзе пры выпальванні сухой расліннасці загінулі ў нашым раёне трое чалавек, адзін атрымаў траўмы. Артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палетках або непрыняцце мераў па ліквідацыі палаў зямельных участкаў прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.

Артыкулам 23.56 ч. 1 Кодэкса вызначана адказнасць за парушэнне Правіл пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з накладаннем на парушальніка штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або 5 400 000 рублёў. 

Недапушчальныя выпадкі, калі віноўнікамі, а іншым разам і ахвярамі пажараў становяцца дзеці. З наступленнем вясны яны праводзяць больш часу на вуліцы, нярэдка наладжваюць гульні з  кастром, што можа прывесці да пажару. Раскажыце дзецям аб забароне на выпальванне сухой травы і аб небяспецы, якая можа здарыцца.  

Згодна з правіламі, на тэрыторыі базаў адпачынку, дачных кааператываў, садовых таварыстваў, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантралюемае развядзенне кастроў, устаноўка спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння гарачага вугалю (мангала, барбекю, грыля і т. п.) пры наступных умовах: прыняцця мераў па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі; пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадою, рыдлёўка і т. п.); размяшчэння вогнішча на адлегласці не менш за 10 м ад пабудоў, 20 м – ад лясных масіваў, 30 м – ад сціртаў сена і саломы; размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы на адлегласці не менш за чатыры метры ад пабудоў. Пасля прыгатавання ежы гарачы вугаль павінен быць праліты вадою да поўнага спынення тлення.

Толькі строгае выкананне правілаў пажарнай бяспекі дапаможа папярэдзіць пажар, гібель людзей і значныя матэрыяльныя страты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *