Шашкоўскія хлебаробы першыя

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Сяўбу ранніх яравых збожжавых культур першымі пачалі хлебаробы ААТ «Шашкі». У мінулыя выхадныя вывеў на палеткі трактар «Беларус-3022» з камбінаваным пасяўным агрэгатам механізатар Генадзь Юнцэвіч. Вопытны сейбіт спачатку засеяў аўсом 37-гектарнае поле ва ўрочышчы «Зуберава». На падвозцы насення заняты Сяргей Калкоўскі, які штогод у перыяд напружаных палявых кампаній працуе ў таварыстве. Усяго  культура аўсу  зойме ў севазвароце 300 гектараў. Пасеюць таксама 400 гектараў ячменю і 270 – зернебабовых. Неўзабаве далучыцца да сяўбы збожжавых і Валерый Калей, які працуе на «Джон Дзіры» і зараз рупіцца на падрыхтоўцы глебы пад кукурузу. 

– Паспрабуем дадаткова пасеяць і некалькі дзясяткаў гектараў яравога трыцікале, – гаворыць дырэктар таварыства Валерый Ільюшэнка. – Усе механізатары ў нас старанныя і сумленныя, разлічваем справіцца з сяўбой у сціслыя тэрміны.

Палявыя работы ў гаспадарцы вядуцца ў комплексе. Закладваецца і кармавая база. На падсяванні траў шчыруе Міхаіл Тоўсты. Пад бабова-злакавымі сумесямі зоймуць 500 гектараў. Пасеюць і пэўную колькасць люцэрны. Варта дадаць, што на ўнясенні арганічных угнаенняў і закрыцці вільгаці аказвае дапамогу тэхнікай,  працуюць чатыры адзінкі, кіраўніцтва торфабрыкетнага завода.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *