На абарону жыцця

Акцыі Нумары

З 23 сакавіка па 3 красавіка 2015 года ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя краіны праводзіцца прафілактычная акцыя «Разам – на абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». 24 сакавіка 2015 года акцыя прайшла ў Мінскай вобласці.

Яе мэтай з’яўляецца прыцягненне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўных адносін да сямейных каштоўнасцяў.

24 сакавіка ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце прайшоў навукова-практычны семінар «Роля аховы здароўя ў вырашэнні дэмаграфічнай праблемы. Значэнне, прынцыпы і метады перадабортнага кансультавання», падчас якога спецыялісты розных арганізацый аховы здароўя Мінскай вобласці і Расіі падзяліліся вопытам работы ў данай сферы. У семінары бралі ўдзел урачы акушэры-гінеколагі, псіхолагі, псіхатэрапеўты, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем. У гэты дзень, 24 сакавіка, у арганізацыях аховы здароўя Мінскай вобласці не было зроблена ні аднаго штучнага перарывання цяжарнасці (аборту).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *