Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зроблены шэсць  адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дзіяна Стаяновіч, Сямён Анфалаў, Ксенія Бялова, Канстанцін Качановіч, Злата Траццяк, Арсеній Каструбай, Юліяна Буцько і Кірыл Падсадны.

Зямны шлях закончыўся для 16-ці чалавек.

У пажарнай часці згадалі 18 выездаў, усе звязаны з выпальваннем сухой расліннасці. Амаль трэцяя частка званкоў паступіла з Новага Свержаня, два – з невялікай вёскі Судзевічы (Літвенскі сельсавет), дзе дачнікі спальвалі смецце, ад чаго ўспыхнула на вялікай плошчы сухая трава. 17-га сакавіка паступіла паведамленне пра пацярпелага 60-гадовага мужчыну з садовага таварыства «Сокал», непадалёку ад Бярозаўкі, які атрымаў апёкі І-ІІІ ступеняў і змешчаны ў рэанімацыйнае адддзяленне бальніцы. За выпальванне сухой расліннасці прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь.

Міліцыяй зарэгістравана 95 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. З салона аўтамабіля, прыпаркаванага паблізу дома па вуліцы Энгельса ў Стоўбцах, выкрадзены рэчы. Жыхар Вішняўца не далічыўся ў сваёй кватэры грошай. Злодзей угнаў з пад’езда дома па вуліцы Міру спартыўны веласіпед.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена, што жыхар Стоўбцаў займаўся незаконным паляваннем на гусей ва ўрочышчы Канкаловічы (Мікалаеўшчынская паляўнічая дача). Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі і пазбаўленнем спецправа на паляванне.

 Пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі раённай ветстанцыі па фактах вяртання малака гаспадаркам. Устаноўлена, што ў лютым – сакавіку ААТ «Дзераўное» і філіялу «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» было вернута з малочнага завода малако па прычыне наяўнасці ў ім антыбіётыкаў і інгібіруючых рэчываў, хаця яно накіроўвалася туды вышэйшым гатункам. У гаспадарках малако ад хворых кароў, да якіх прымяняліся ветпрэпараты, змешвалася з агульным. У адрас кіраўнікоў гэтых гаспадарак вынесены прадпісанні, трое работнікаў ААТ «Дзераўное» прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд аштрафаваў на 5 400 000 рублёў 36-гадовага стаўбчаніна, які, будучы майстрам ПМК-233, неаднаразова выкрадаў цэментны раствор (ён кампенсаваў у поўным аб’ёме і нанесеныя страты). Штрафам у памеры 900 000 рублёў пакараны кіраўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна – за нясвоечасовую выплату заработнай платы.

 ДАІ выявіла 228 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра нецвярозых вадзіцеляў і 10 вадзіцеляў-«бяспраўнікаў», 19 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксаваны чатыры дарожныя аварыі. На шчасце, абышлося без пацярпелых. На дарогах раёна завяршылася прафілактычная акцыя «Дзяржтэхагляд», працягваюцца акцыі – «Бяспраўніку» не месца за рулём!» і «Бяспечныя канікулы».

Санітарнай службай выяўлены факт рэалізацыі ў магазіне «Дабраном» мясных вырабаў без маркіровачных ярлыкоў прадпрыемства-вытворцы агульнай вагой 3,3 кг. Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

2 комментария по теме “Падзеі і здарэнні

  1. Почему рубрика «падзеi i здарэннi» не обновляется с 30 марта?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *