Нязменныя дылеры і партнёры

Нумары Прамысловасць

Увесь мадэльны рад кампрэсарных станцый, якія вырабляюць стаўбцоўскія машынабудаўнікі, быў выстаўлены на тэрыторыі ААТ «Мінскі маторны завод» для агляду дэлегацыяй з расійскага Газпрама.

Стаўбчане вырабляюць кампрэсарныя станцыі рознай прадукцыйнасці, але найбольш магутныя з іх, 10 м3, запатрабаваны для буравых установак.

– Са сваёй прадукцыяй мы актыўна ўдзельнічаем у разнастайных выстаўках – такім спосабам рэкламуем яе і знаходзім новых партнёраў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках, – разважае начальнік аддзела збыту філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы Віктар Круглік. – Эканамічная сітуацыя для вытворцаў і Беларусі, і Расіі на даны момант няпростая. Імкліва мяняюцца ўмовы на рынку. Каб актывізаваць збыт і не дапусціць дэбіторскай запазычанасці, шукаем рэзервы для актывізацыі продажаў. І знаходзім іх. Галоўнае – стараемся адпавядаць рыначнай цане.

Акрамя таго, стаўбцоўскія машынабудаўнікі вядуць перамовы са сваім дылерам – Гандлёвым домам «Рэміза» (г. Масква). Як і ў мінулыя гады, з Гандлёвым домам у прадпрыемства падпісаны гадавы дагавор аб супрацоўніцтве, цяпер удакладняюцца тэрміны адгрузкі прадукцыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *