Час хлебаробаў

Нумары Сельская гаспадарка

Бадай, няма больш спешнай працоўнай хлебаробскай пары, чым вясна. Максімальна выкарыстаць добрыя пагодлівыя ўмовы для правядзення неадкладных веснавых земляробскіх работ імкнуцца і ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Самая першачарговая работа – пасяўная. На адным з пасяўных агрэгатаў зараз плённа працуе вопытны механізатар Міхаіл Ванагель (здымак справа) са штодзённай напрацоўкай 40-45 гектараў. Спорна працуе поплеч на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы – закрыцці паслязімовай вільгаці Сяргей Ус. Кожнае старанне – у фундамент будучага ўраджаю.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *