Плён суботніка

Добраўпарадкаванне Нумары

У мінулую суботу на Стаўбцоўшчыне прайшоў абласны суботнік. Удзел у ім прынялі      9 298 чалавек, у тым ліку  амаль тысяча – школьнікаў.

Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Юнцэвіч, праца такой вялікай арміі работнікаў адзначылася і добрымі вынікамі. Калектывы былі заняты пераважна на добраўпарадкаванні горада, у прыватнасці, яго водных аб’ектаў. Работнікі раённага выканаўчага камітэта ачышчалі берагі ракі Нёман у рысе Стоўбцаў, тэрытарыяльнага цэнтра і прадпрыемства меліярацыйных сістэм наводзілі парадак на гарадскім возеры, падатковай інспекцыі – на беразе рэчкі Альхоўка. Работнікам культуры было даручана навядзенне парадку на старых могілках.

У аддзеле эканомікі зазначылі, што падчас суботніка жыхарамі раёна было зароблена 55 250 000 рублёў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *