Яднае супольнае вырашэнне праблем

Нумары Соцыум

Умацаванне радоў, актыўнае прадстаўленне сябе на сайце грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», удзел у абмеркаванні ўзнікшых праблем на форумах – такія вынікі дзейнасці раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

– За мінулы год рады арганізацыі выраслі і налічваюць 38 бацькоў і 40 дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, – адзначае яе старшыня Ніна Ганісеўская. – На сходзе якраз і адбылося наша знаёмства. А аб рабоце арганізацыі яны ўжо ведалі. У першую чаргу, ад тых сем’яў, якія адчулі ўдзел арганізацыі ў сваім жыцці. Для нашых дзяцей арганізуюцца разнастайныя бясплатныя экскурсіі і наведванні дзіцячых паркаў, заапарку, цырка і т. п. Свае заяўкі мы адпраўляем у розныя ўстановы Мінска. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль заўсёды інфармуе нас і дапамагае з білетамі, прадастаўленнем аўтобуса.

Традыцыйна адна з самых значных паездак у арганізацыі адбываецца ў канцы мая – пачатку чэрвеня, да Дня абароны дзяцей. Дзеці наведваюць адзін са сталічных паркаў забаў і адпачынку, дзе становяцца слухачамі канцэрта з «зоркамі», удзельнікамі атракцыёнаў, а ў мінулым годзе – упершыню – і пасажырамі цеплахода на водах Свіслачы. Адбываюцца і іншыя, не менш цікавыя паездкі. Нядаўна ў грамадскую арганізацыю пазванілі з мінскага дэльфінарыя «Немо» і запрасілі на дабрачыннае прадстаўленне. Усе жадаючыя мамы разам з дзецьмі змаглі дабрацца туды. Па іх водгуках, уражанні – незабыўныя. Калі дадаць да гэтага яшчэ і дабрачынную дапамогу, якую аказваюць членам арганізацыі на працягу года многія спонсары, то ўсё выглядае вельмі нядрэнна.

Аднак у грамадскай арганізацыі, як і ў цэлым у аб’яднанні, асноўная праца звязана з вывучэннем і вырашэннем надзённых праблем сацыяльнага характару, такіх як працаўладкаванне, адукацыя, догляд дзяцей і т.п.  У бягучым годзе плануецца аздаравіць у рэабілітацыйных цэнтрах дзетак з дзвюх сем’яў з дыягназамі, пры якіх супрацьпаказана санаторна-курортнае лячэнне. Акрамя таго, сёлета аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягне аздараўленне дзяцей-інвалідаў у Заброддзі, дзе знаходзіцца лагер Беларускага дзіцячага хоспіса. Немалаважна, што ў лагеры прадстаўлены маладзёжны адпачынак з удзелам беларускіх і замежных валанцёраў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПА ПРАЦОЎНЫХ ПЫТАННЯХ

У раённым аб’яднанні Федэрацыі прафсаюзаў адбыўся прыём грамадзян, які правёў галоўны прававы інспектар упраўлення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Максім Бяляеў.

Кожны жыхар раёна мог скарыстаць гэтую магчымасць, каб атрымаць кампетэнтныя адказы па працоўных пытаннях.

Практыка выездаў прававых інспектараў будзе працягнута.

–       Плануецца, – расказвае старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Галіна Шапецька, – што такія прыёмы будуць праходзіць  кожны апошні чацвер месяца. Папярэдні запіс на прыём будзе праводзіцца па тэлефоне 7-34-73.

–       Такім чынам, – дапаўняе Максім Бяляеў, – кожны жыхар раёна зможа абдумаць свае пытанні і задаць іх кампетэнтным спецыялістам. Калі ж пытанне вельмі тэрміновае, то можна скарыстаць бясплатныя паслугі прававой кансультацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, патэлефанаваўшы на нумары – (8-017) 203-94-62,  (8-017) 203-82-94.

 

ПРЫМАЛІ ВІНШАВАННІ

З нагоды прафесійнага свята работнікаў бытавога абслугоўвання дырэктар РКБА Святлана Янушкевіч і прыёмшчыца Аталезскага комплексна-прыёмнага пункта Святлана Говен былі запрошаны на ўрачыстасць у Мінск з удзелам міністра гандлю Рэспублікі Беларусь Валянціна Чэканава.

У ліку лепшых працаўнікоў галіны краіны Святлана Чэмка была ўзнагароджана граматай міністэрства гандлю і каштоўным падарункам.

Святочны настрой кіраўніцтву і працаўнікам раённага камбіната бытавога абслугоўвання стварыла і сардэчнае віншаванне з прафесійным святам тых індывідуальных прадпрымальнікаў, якія для сваёй вытворчай дзейнасці арандуюць вытворчыя плошчы ў камбінаце. Гэта добры жэст для далейшага цеснага супрацоўніцтва.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *