Пад знакам юбілею

Вялікай Перамозе прысвячаецца Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нумары

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў гэтым годзе пабудаваў выхаваўчую работу з вучнямі пад знакам святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі і Года моладзі.

У гэтым накірунку праведзены розныя мерапрыемствы для дзяцей падчас работы вясновых лагераў дзённага прабывання. 12 аздараўленчых лагераў далі магчымасць у час вясновых канікул аздаравіцца 320 вучням малодшых класаў. У першую чаргу аздараўленне атрымалі дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, тыя, якія стаяць на розных відах уліку. Педагогі так спланавалі мерапрыемствы, каб змястоўна і даступна расказаць вучням пра значэнне Вялікай Перамогі,  подзвіг дзядоў і прадзедаў,  абавязак кожнага маладога чалавека захоўваць мір  на зямлі і свята  берагчы памяць аб абаронцах Айчыны.

 

 

ЗНІТАВАНЫ ПАКАЛЕННІ

Кіраўнікі гурткоў Цэнтра творчасці падлеткаў і моладзі зарыентавалі выхаванцаў аматарскіх аб’яднанняў дастойна падрыхтавацца да тэматычнага тыдня «Наш гонар і боль».

Вучні і педагогі працуюць над канцэртнай праграмай да Дня Перамогі. У гуртках жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рыхтуюцца паштоўкі для ветэранаў. Акрамя гэтага лепшыя мастацкія работы знойдуць месца на тэматычнай выставе.

Гутаркі па тэме «Гераічная Стаўбцоўшчына» дазволяць педагогам расказаць маладому пакаленню аб героях  – абаронцах Айчыны, аб памятных месцах і помніках,  значных падзеях ваеннага часу, якія адбыліся на нашай зямлі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *