Жыццё – дар божы

Медыцына Нумары

Сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна правёў першы этап семінара для спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў устаноў адукацыі раёна па прафілактыцы суіцыдальнай рызыкі «Крок насустрач».

Усім вядома, што адным з найбольш трагічных відаў паводзін непаўналетніх з’яўляецца суіцыд. Гэта складаная і шматгранная праблема і вельмі актуальная на сучасны момант. Таму на семінар былі запрошаны ўрач-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы С. М. Карэлін, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх М. В. Азановіч, псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  І. І. Сянько, настаяцель Стаўбцоўскай Свята-Аннінскай царквы протаіерэй Аляксандр Марцінчык, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ала Шыдлоўская, медыцынская сястра аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра Г. К. Саятэвіч.

У працэсе работы была прадстаўлена інфармацыя па праблеме дзіцячага суіцыду, аб тым, як правільна рэагаваць у выпадках, звязаных з дзіцячымі суіцыдальнымі спробамі і завершаным суіцыдам дзіцяці ці падлетка. Удзельнікі семінара маглі выказацца па данай праблематыцы, абмеркавалі яе з пункту погляду медыцынскага, псіхалагічнага, рэлігійнага.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі для педагогаў па папярэджанні дзіцячага і падлеткавага суіцыду і адэкватным рэагаванні ў выпадку суіцыду.

Пытанні аб аказанні крызіснай псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім будуць разгледжаны ў ходзе другога этапу семінара па прафілактыцы суіцыдальнай рызыкі «Людзі народжаны для жыцця».

Жанна НІКАЛАЕНЯ,

дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *